Здаровы лад жыцця у Раклевічах

У лютым 2018 года на базе Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы адбылося спартыўнае свята "Разам за здаровы лад жыцця" да Дня абаронцаў Айчыны.

Удзел у ім прынялі працаўнікі КСУП "Русь-Агра", жыхары і госці аграгарадка Раклевічы, навучэнцы, настаўнікі ўстановы адукацыі. Асобна спаборнічалі дзеці, падлеткі і дарослыя.

Спартыўны азарт, медалі і прызы натхнялі ўдзельнікаў на лепшыя вынікі. У турніры "Снежны снайпер" сярод дарослых пераможцамі сталі Валерый Каліноўскі, Аляксандр Ганчарык, Вадзім Царык. Сярод дзяцей і падлеткаў лепшымі былі Вераніка Сіманенка, Дар'я Кучынская, Анастасія Лупік.

Спатрэбілася нямала часу, каб выявіць пераможцаў у турніры па настольным тэнісе. Сярод дарослых лідарства адразу захапіў Мікалай Вішнарэўскі і на працягу ўсяго першынства толькі перамагаў сапернікаў. Другое месца заняў Аляксандр Васюкевіч, а бронзавым прызёрам стаў Вадзім Царык.

Сярод дзяцей і падлеткаў не было роўных Уладзіславу Маложыну, другім стаў Аляксандр Басай, трэцім - Кірыл Дзіцэвіч.

Толькі дадатковыя выстралы дазволілі выявіць пераможцаў па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Лепшым і тут стаў Валерый Каліноўскі.

Спартыўныя гульні і эстафеты, якія дапоўнілі свята, прынеслі бадзёры настрой усім удзельнікам.

Вадзім ЦАРЫК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП "Русь-Агра"

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/