Уручылі юбілейныя медалі ветэранам

На Дзятлаўшчыне ў рамках раённай акцыі "Сэрцам адданыя роднай зямлі", прымеркаванай да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, праходзілі ўручэнні юбілейных медалёў "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Юбілейны медаль уручылі жыхарцы аграгарадка Гезгалы, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Лідзіі Аляксандраўне Белаус. Напярэдадні 23 лютага павіншаваць са святам і ўручыць узнагароду да Лідзіі Аляксандраўны дадому прыехалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец і старшыня Жукоўшчынскага сельскага Савета Валерый Верамейчык.

Таксама па месцы жыхарства ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў юбілейныя медалі ветэранам вайны Аляксандру Валуевічу і Аляксандру Ляху. Віноўнікаў урачыстасці павіншавалі з кветкамі, салодкімі падарункамі, добрымі пажаданнямі актывісты раённага савета ветэранаў вайны і працы, моладзевай арганізацыі ГА "БРСМ".

Завяршылася акцыя 21 лютага. Былі ўзнагароджаны ўсе 11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўскага раёна.

Ірына КАМАРОВА, Барыс ВАРНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/