Самыя трапныя стралкі - у Дзятлаўскай СШ №3

23 лютага прайшоў раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаны 100-годдзю Узброёных Сіл Рэспублікі Беларусь. У турнірьі ўдзельнічалі 11 камандаў навучальных установаў раёна. Хлопцы і дзяўчаты сапернічалі ў трапнасці, страляючы стоячы і лежачы.

Самую лепшую стралковую падрыхтоўку прадэманстравала каманда Дзятлаўскай СШ №3, на яе рахунку 208 балаў.
Другое месца заняла каманда Раготнаўскай школы (169 балаў). На трэцім месцы фінішавалі стралкі Казлоўшчынскай школы (104 балы).

У асабістым заліку ўсе прызавыя месцы дасталіся снайперам Дзятлаўскай СШ №3. Пераможца турніру - Уладзіслаў Лях (78 балаў), другі прызёр - Антон Кучынскі (70 балаў), трэці - Юлія Адамчык (68 балаў).

Турнір арганізавалі Дзятлаўскі ваенны камісарыят і раённае таварыства ДТСААФ. Спартзалу для правядзення спаборніцтваў прадаставіла СШ №3.

Барыс Варна

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/