"Золотая шайба": адкрыцце турніру

Ha лёд, гатовыя да спартыўнага паядынку марозным ранкам, рашуча выйшлі каманды сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №3, гімназіі №1 горада Дзятлава, каманды Казлоўшчынскай, Наваельнянскай, Гезгалаўскай сярэдніх школ.

У мінулым годзе ў першынстве перамагла каманда СШ №3, таму капітану каманды было прадастаўлена права падняць дзяржаўны сцяг. Пасля таго, як прагучаў гімн Беларусі, турнір "Залатой шайбы" абвясцілі адкрытым.

Цырымонія адкрыцця прайшла пры ўдзеле старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка, яго намесніка Ігара Кухарэвіча, начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканка-ма Алега Андрэйчыка, дырэктара Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці Аляксандра Курловіча, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус.

Аляксандр Дубовік павіншаваў з адкрыццём турніру ўсіх удзельнікаў, трэнераў і балельшчыкаў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта адзначыў, што хакеісты раёна забяспечаны неабходным спартыўным інвентаром.

— А калі чагосьці не хапае — дакупім, — дадаў Аляксандр Міхайлавіч.

Вядома, ён пажадаў удзельнікам турніру перамог і ўсклаў надзеі на тое, што ў будучым яны стануць чэмпіёнамі краіны і — а чаму і не?! — свету.

Віншаванні і пажаданні Аляксандра Дубовіка падтрымаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. Ён адзначыў, што Дзятлаўскі раён з'яўляецца адным з вядучых у турніры "Залатая шайба", раённыя каманды неаднаразова станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

А потым быў хакей, пакуль лёд на адкрытай пляцоўцы не растаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/