В. Крэйдзіч: "Каманда не падвяла"

Для Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку
"Я — самы рэабілітаваны" стаў пляцоўкай для знаёмстваў, праверкі ведаў і навыкаў, пашырэння безбар'ернага асяроддзя.

3 кожным годам колькасць удзельнікаў конкурсу павялічваецца. Спрыяюць гэтаму зручныя правілы. Напрыклад, удзельнікам не абавязкова праходзіць усе іспыты, дастаткова заявіцца ў адной з конкурсных намінацый. Сёлета ўдзел у абласным конкурсе "Я — самы рэабілітаваны" прымалі 18 чалавек.

Яны спаборнічалі ў намінацыях: "Чытанне па сістэме Брайля", "Пісьмо па сістэме Брайля", "Валоданне элементарнымі навыкам) работы на камп'ююары", "Прасторавае арыентаванне з дапамогай кійка", "Сацыяльна-бытавое арыентаванне".

Навацыяй гэтага года стаў падзел канкурсантаў на каманды (раней яны выступалі толькі ў індывідуальным заліку). Гэта дадало інтрыгі. Аднак суддзі пастараліся, каб каманды былі раўнацэнныя, таму самых рэабілітаваных прызначылі капканамі. У іх ліку быў удзельнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" Віталь Крэйдзіч, які стаў на чале каманды "Божественная шестёрка".

Па словах Віталя, конкурсныя іспыты былі даволі простыя, аднак вымагалі ўважлівасці, засяроджанасці, Напрыклад, "Сацыяльна-бытавое арыентаванне" ўключала некалькі заданняў, сярод якіх был!: шнуроўка крыжыкам, з якой дасканала справіліся толькі тры чалавекі, вызначэнне крупаў без дэгустацыі, дзе блыталі манку з цукрам, муку з крухмалам.

Цікавым быў іспыт на камп'ютарную адукаванасць; удзельнікам прапанавал праслухаць розныя гукі, яны павінны былі іх назваць (напрыклад, "гук пральнай машыны ў рабочым рэжыме", "гук памылк! Windows ХР").

Удзельнікі намінацыі "Пісьмо па сістэме Брайля" павінны былі напісаць сачыненні. Тым, хто пісаў на беларускай мове, налічвалі пяць дадатковых балаў. Чыталі па Брайлю верш М. Заблоцкага "Не дазваляй душы ляніцца". У час іспыту па прасторавым арыентаванні з дапамогай кійка канкурсантаў запрасілі самастойна прыйсці ў бібліятэку абласной арганіза-цыі ГА "БелТІЗ".

Чым больш прадстаўнікоў каманды ўдзельнічала ў конкурсных намінацыях, тым больш у іх было шанцаў на перамогу, бо журы залічвала лепшыя вынікі. У напружанай барацьбе, з розніцай усяго ў адзін бал каманда Віталя Крэйдзіча "Божественная шестёрка" стала пераможцай сёлетняга абласнога конкурсу па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку "Я — самы рэабілітаваны".

Віталь прызнаецца, што асабліва яго парадавалі вынікі новых удзельнікаў, некаторыя з якіх сталі лідарамі ў асобных намінацыях. Дарэчы, кожнае лета на турыстычнай базе завода "Фільтр" ладзяцца курсы па навучанні хадзьбе з кійком і бытавым арыентаванні. Удзельнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", якія жадаюць прайсці навучанне, могуць звяртацца да старшыні арганізацыі. Страта зроку — гэта не прыгавор, калі не апускаць рукі.

I. СТЫРНІК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/