Праца прыносіць плён

Страхавому прадпрыемству "Белдзяржстрах" спаўняецца 96 гадоў з дня заснавання. Па дадзеных Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Белдзяржстрах стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку страхавых
паслугаў у нашай краіне.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне ўжо многія гады ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку Белдзяржстраху.

— У раёне намі заключена больш за 20 тысяч дагавораў страхавання, у тым ліку звыш 15 тысяч дагавораў — па добраахвотных відах страхавання. Адзначу, што за апошнія 10 месяцаў намі зроблены выплаты страхавой кампенсацыі па 1450 страхавых выпадках. Гэта больш за 406 тысяч рублёў, — расказвае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргей Пыл.

Для дзеючых і патэнцыяльных кліентаў страхавое прадпрыемства прапануе шырокі спектр страхавых паслугаў. Найбольшым попытам карыстаецца добраахвотнае страхаванне будынкаў, маёмасці, жывёлы. Атрымлівае развіццё страхаванне кватэр і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр, страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробаў.

Становіцца ўсё больш запатрабаваным добраахвотнае страхаванне транспартных сродкаў "Аўтакаска". Жыхары раёна набываюць аўтамабілі, і бяспека транспарту патрабуе страхавой абароны.

— Бываюць выпадкі, калі не па віне страхавальніка яго аўтамабіль ламаецца, а на аднаўленне патрэбна вялікая сума грошай. Мы дапамагаем з аплатай выдаткаў. Тым, хто выязджае за мяжу, прапануем тэхнічны асістанс. Калі пры выездзе ў Еўропу нешта здараецца з аўтамабілем і трэба выклікаць службу дапамогі, то гэта абыходзіцца вельмі дорага. Напрыклад, беларускі аўтамабіль у Польшчы з месца тэхнічнай паломкі да бліжэйшай станцыі тэхдапамогі правезлі 15-20 кіламетраў, уладальніку аўто трэба было б заплаціць 180 еўра, але у яго быў страхавы поліс, які каштуе 2 еўра на 6 дзён, і чалавек зэканоміў, — тлумачыць намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Дзмітрый Козел.

Карыстаецца попытам у жыхароў Дзятлаўшчыны і такі новы від страхавання, як добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў. Такая паслуга дазваляе абследаванне, лячэнне ў любой дзяржаўнай ці прыватнай медыцынскай установе Беларусі.

Кампанія Белдзяржстрах пастаянна развівае і пашырае спіс страхавых паслугаў і паляпшае якасць абслугоўвання. 3 кожным годам кліентаў становіцца больш, растуць паступленні страхавых узносаў і павялічваецца страхавы фонд.

Залог паспяховага страхавання — людзі, якія працуюць у кампаніях. Прафесіяналізм спецыялістаў, іх добразычлівасць, камунікабельнасць, ініцыятыўнасць выклікаюць давер кліентаў і даюць ім пачуццё абароненасці. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне віншуе з Днём страхавых работнікаў усіх страхоўшчыкаў, а таксама кліентаў — арганізацыі і жыхароў раёна.

Сяргей Пыл:
— Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай беды абыходзяць ваш дом, і памятайце: застрахаваны той, хто застрахаваны.

Ю. БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/