Абласны семінар маладых спецыялістаў

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Іўеўскі лясгас" стала пляцоўкай для традыцыйнага абласнога семінара маладых
спецыялістаў лясной гаспадаркі "Лес - моладзь - будучыня", якія прыбылі на першае працоўнае месца пасля заканчэння навучальных установаў у 2017 годзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзея і маладыя спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" — памочнік ляснічага Дзям'янавіцкага Лясніцтва Юлія Сілівончык, майстар лесу Вензавецкага лясніцтва Ульяна Анісімава і юрысконсульт Дар'я Заруцкая.

Маладых спецыялістаў у ДЛГУ "Іўеўскі лясгас" чакала насычаная праграма. Пачынаючыя лесаводы пазнаёміліся з работай Ліпнішскага, Іўеўскага лясніцтваў і размешчанага на яго тэрыторыі ляснога пітомніка, дзе маладыя спецыялісты пасадзілі з ліпаў і клёнаў алею памяці.

Завяршыўся семінар пленарным пасяджэннем, якое прайшло пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Уладзіміра Семенюка. Пасля адбылося пасвячэнне маладых спецыялістаў у лесаводы, ім уручылі пасведчанні. Сваімі ўражаннямі аб праведзеным семінары, а таксама аб першых кроках у прафесіі падзяліліся некаторыя маладыя спецыялісты, іх на сустрэчы прысутнічала 29.

І. СКВАРЧЫНСКІ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ Дзятлаўскі лясгас

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/