Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Перад пачаткам мерапрыемства спецыяліст групы прапаганды сумесна з байцамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманстраваў вучням Вензавецкай школы магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення. Кожны змог адчуць сябе сапраўдным ратаўніком, пасядзеўшы ў кабіне баявога разліку і прымераўшы касцюм ратаўніка. Спецыяліст групы прапаганды нагадаў дзецям аб мерах бяспекі жыццядзейнасці і навучыў іх, як трэба дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Акрамя таго, тут жа можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі. Іх рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзятлаўскага РАНС Аляксандра Бяленкі, які пазначыў самыя актуальныя пытанні бяспекі пры абыходжанні з агнём. Аб рабоце назіральнай камісіі распавёў старшыня сельскага Савета Алег Шымко. Ён зрабіў акцэнт на навядзенні парадку на прысядзібных участках. Дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Нікіпорчык расказала аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі. Яна адзначыла важнасць наяўнасці ў дамах людзей аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які выратаваў не адно чалавечае жыццё. Аб правілах карыстання газам і аб парадку замены газавага абсталявання расказаў інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. Па пытанні аб бяспечным карыстанні электрычнасцю выступіў прадстаўнік раённых электрычных сетак Вячаслаў Грышук.

Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/