Сельгаскірмаш у Наваельні

Кірмаш у гарпасёлку разгарнуўся самым ранкам у суботу на шырокай вуліцы Чырвонаармейскай. Пакуль збіраўся дождж, наваельнянцы жвава закупляліся агароднінай, зернем.

— Як гандаль? — цікаўлюся ў намесніка дырэктара КСУП "Дварэц-Агра" Аляксандра Сачыка.
— Глядзіце, ужо амаль усё разабралі, — адказвае. Амаль пусты кузаў грузавіка яскрава пацвердзіў словы.

— А што прадавалі?
— Ячмень, пшаніцу, алейную рэдзьку. Усё пайшло на "ўра". Бульбы нават не хапіла, відаць, паедзем дагружаць.
Чарга па зерне стаяла і каля грузавіка ААТ "Граніт-Агра". I тут гандаль ішоў бойка.

Фермеры прывезлі агародніну: капусту, моркву, буракі, цыбулю, часнок, перац. А яшчэ — яблыкі, рыбу, саджанцы пладовых дрэваў, расаду садовых суніц (клубніц).

У продажы быў шырокі выбар прыправаў, былі арэхі.

Сельгаскірмашы ў суботу адбыліся яшчэ ў Гезгалах і Казлоўшчыне. А ў наступную суботу, 28 кастрычніка, — фінальны сельгаскірмаш у Дзятлаве.

Б. ВАРНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/