Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета.

Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячінне пацыентам.

Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі "Ятранка". Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:
— Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.

Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў начальніку галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэю Стрыжаку, спонсарам, будаўнікам, галоўнаму доктару бальніцы Марыі Максімовіч за дапамогу і праведзеную работу.

Андрэй Стрыжак адзначыў, што не ў кожнай паліклініцы у Гродне ёсць такі рэнтген-кабінет, аднак на гэтым удасканаленне ўстановы аховы здароўя не спыніцца, і абсталяванне ў бальніцы будуць працягваць абнаўляць.

Марыя Максімовіч сказала, што цяпер пры рэнтген-абследаваннях паменшыцца прамянёвая нагрузка на арганізм пацыентаў. Галоўны доктар бальніцы пажадала сваім калегам прыемнай і плённай працы з новым абсталяваннем. Дарэчы, лічбавы рэнтген-апарат атрыманы за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя.

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў у сваім выступленні падкрэсліў, што ключавым момантам у медыцыне з'яўляецца дыягностыка, таму што своечасова выяўлены і правільна пастаўлены дыягназ — гэта аснова эфектыўнага лячэння. А з дапамогай новага сучаснага абсталявання, якое з'явілася ў Дзятлаўскім раене, можна вырашыць шмат праблем.

Валерый Макарчык, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ, калегам і работнікам рэнтген-кабінета ўручыў прыемны і патрэбны падарунак — электрачайнік.

3 віншаваннямі і малітвамі звярнуліся ксёндз Аляксандр і протаіерэй Мікалай Пінчук.

Пад апладысменты гасцей урачыстая цырымонія скончылася перерэзваннем чырвонай стужкі. 3 гэтага моманту абноўлены рэнтген-кабінет адкрыты для пацыентаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Ю. БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/