Аляксей Хлястоў на Дзятлаўшчыне: "Штосьці не так"

У Наваельні з канцэртнай праграмай выступіў папулярны артыст, неаднаразовы ўладальнік тытула "Лепшы спявак года" Беларусі
Аляксей Хлястоў. Пра сваю творчасць, гатоўнасць жыць у вёсцы пра здаровы лад жыцця спявак пагутарыў з карэспандэнткай "Перамогі".

"Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку

— Ужо месяц на прасторах інтэрнэту "гуляе" ваша новая песня "Штосьці не maк" і займае высокія пазіцыі у папулярных рэйтынгах. Відавочна, гэта поспех, але песня па фармаце некалькі адрозніваецца ад папярэдніх, што прывяло вас да зменаў?
— Артыст — чалавек, які заўсёды ў пошуку. Разам з маім аўтарскім складам мы хочам зразумець, на якую мэтавую аўдыторыю трэба працаваць. Гэтая песня разлічана на людзей прыкладна ад 18 да 35 гадоў. Папярэдняя песня "Такое каханне" зачапіла сегмент амаль да 50-гадовага слухача.

— Чаму такі шырокі ўзроставы дыяпазон?
— Хутчэй за ўсё, гэта маркетынгавыя пошукі. Але мае песні ўсе ўдалыя, а прэм'ерная "Штосьці не так" некалькі дзён запар трымала першае месца па продажах. Для нашага калектыву гэта дасягненне. Новую песню мы рыхтавалі вельмі доўга. Рабілі некалькі аранжыровак, спыніліся на той, якая цяпер гучыць. Песня павінна быць паспяховая па многіх крытэрыях: аўтарская праца, аранжыроўка, выкананне, піяр. -

— Аўтары вашых песень розныя ці ёсць свае, пастаянныя і правераныя?
— Ёсць аўтарскі склад, які ўвесь час са мной працуе.

— А вы адкрыты для новых супрацоуніцтвау? Напрыклад, новы аўтар хоча прапанаваць вам песню, вы б прынялі яе для разгляду?
— Мне дасылаюць па 20-30 песень на тыдзень. Я іх праслухоўваю. Папрацаваў з Аляксандрам і Аляксандрай Багданавымі, стварылі песню "Напалову". Гэта новыя людзі.

— Што павінна быць у прапанаванай песні, каб яна вас зачапіла і вы зразумелі: гэта мой аўтар?
— У першую чаргу, аўтарам трэба прадастаўляць "нарыхтоўку" песні, практычна такую, як яна павінна гучаць. Цяпер такі час, што выканаўцу трэба цэласна ўспрымаць песню і разумець, падыходзіць яна ці не. Перш чым новы аўтар прапануе мне песню, яму прыйдзецца праслухаць увесь мой рэпертуар за апошнія 5-6 гадоў як мінімум, каб патрапіць у патрэбны фармат.

— Цяжка эмацыянальна выканаць кампазіцыю, не адчуушы сэнс глыбока. У вас ёсць аўтабіяграфічныя песні?
— Натуральна, мая задача адчуваць кожную песню. Паверце, у любога чалавека ёсць свае гісторыі. Так што тут пытанняў ніколі не ўзнікала: успамінаю пэўную частку свайго жыцця, якая звязана з тэкстам песні, і эмацыянальна ўсё перажываю.

— На ваш погляд, вясковы слухач і глядач адрозніваецца ад гарадскога?
— Думаю, што толькі тэрытарыяльна. Уся справа ў зацікаўленасці гледача і слухача. Калі людзям спадабаецца, яны будуць добра рэагаваць.

"Веска не гатова мяне прыняць..."

— Вы з маленства жывяце ў вялікім горадзе. Ніколі не узнікала жадання збегчы ад мітусні і перабрацца ў ціхае месца?
— Цяпер мне 41 год. Зразумела, я задумваўся пра тое, што ў мяне і ў маёй сям'і недзе павінна быць такое месца, дзе мы можам абстрагавацца ад гарадскога жыцця. Цяпер знаходжуся ў пошуку такога месца і задумваюся аб тым, як гэта ўсё рэалізаваць.

— Значыць, вы гатовы да вёскі?
— Баюся, што веска не гатова мяне прыняць. Пераехаць у вёску для пастаяннага жыцця не магу, бо ў мяне няма прафесіі, каб быць карысным для сельскай мясцовасці. Трэба шмат чаму вучыцца.

— Курачак хоць завядзіце — вось вам і гаспадарка.
— За курачкамі трэба глядзець ды глядзець. Не патрабуюць увагі толькі гусі і качкі, напэўна.

— Тады разводзьце гусей, потым выстауляйце іх на продаж і кідайце вашу артыстычную дзейнасць. Зробіце добры бізнэс, і сям'я заўсёды будзе сытай!

— Зразумейце, я — артыст. Для мяне спяваць — гэта задавальненне. Я люблю прыносіць людзям усмешку, радасць, рабіць іх эмацыянальна шчаслівымі. Гэта любімая праца, для мяне яна вельмі важная.

"Два разы на тыдзень езджу па 70 кіламетраў на веласіпедзе"

— У вас выдатная фізічная форма. Здаецца, у вашым жыцці прысутнічае спорт. Да якіх трэніровак звяртаецеся, ці сочыце за харчаваннем?
— Для таго, каб арганізм правільна рэагаваў на харчаванне, трэба ўжываць ваду ў вялікай колькасці. Абавязкова прымаю вітамінны комплекс пры сілавых і кардыёнагрузках у трэнажорнай зале, але гэта толькі пасля кансультацыі з трэнерам і медыкамі. Без іх згоды ні ў якім разе не стану нешта прымаць. Я трэніруюся ўжо 4 гады, трэба быць вельмі акуратным з нагрузкамі і прыёмам харчовых дабавак.

Калі трэба схуднець, то гэта можна зрабіць дома. Дастаткова лічыць калорыі, захоўваць прапорцыі бял-коў, жыроў, вугляводаў і піць шмат вады. Пры такім рэжыме арганізм адаптуецца пасля двух-трох тыдняў. Вядома, патрэбны кардыёнагрузкі: добра падыходзяць велапрагулкі, карысна хадзіць па 10-15 кіламетраў у дзень. Я два разы на тыдзень езджу па 70 кіламетраў на веласіпедзе. Для мяне ўсё гэта не спорт. Я гэта лічу фізкультурай, бо не імкнуся ўдзельнічаць у спаборніцтвах, а працую над сабой.

— Адчуванне, што я трапіла на кансультацыю да дыетолага-прафесіянала.
— Я часта кантактую з прафесіяналамі, і яны мяне навучылі быць уважлівым да свайго здароўя, чаго ўсім жадаю.

Ю. БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/