"Вясёлка над Віцебскам" перамога ў дзятлаўчан

3 16 пa 18 ліпеня ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіў фестываль-конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці "Вясёлка над Віцебскам". Больш за тысячу юных талентаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Малдовы, Ізраіля сабраліся стварыць асаблівую атмасферу, уласцівую менавіта дзіцячай творчасці.

Сярод удзельнікаў і пераможцаў конкурсу былі дзеці з Дзятлаўшчыны. У ігры на цымбалах у малодшай катэгорыі лаўрэатам першай ступені стала Анастасія Салата. У старэйшай — Караліна Капковіч заняла другое месца. Таксама лаўрэатам ганаровага другога месца стаў дуэт цымбалістаў у складзе Караліны Капковіч і Яны Папроцкай. Навучаіла дзяўчынак-пераможцаў Ірына Сідорчык, канцэртмайстар — Наталля Клімец.

Узнагароду за другое месца прывёз на радзіму ансамбль скрыпачоў "Зорачкі", удзельнікі якога спаборнічалі ў старэйшай узроотавай катэгорыі. Кіраўнік ансамбля — Алена Кашко, канцэртмайстар — Таццяна Царук.

Конкурсную праграму заўсёды ацэньвае незалежнае журы, у склад якога запрашаюцца заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі. Прыемна, што творчая работа дзятлаўскіх артыстаў і іх кіраўнікоў ацэнена так высока.

Ю. БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/