Штрафы - за піва і спазненне

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 7 пытанняў: 4 адміністрацыйныя праташлы і 3 хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх.

Позна гуляць нельга

Праблема становіцца асабліва актуальней у час канікулаў і дзяржаўных святаў, калі падлеткі без суправаджэння дарослых гуляюць да ночы. Норма заканадаўства, якая абмяжоўвае да 23 гадзін вечара час знаходжання дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў на двары, уведзена, каб абараніць непаўналетніх ад супрацьпраўных замахаў і небяспекі. Пра гэта патрабаванне ведаюць і дарослыя, і дзеці, але не ўсе яго выконваюць. Калі дзіця затрымліваецца ў сяброў ці родных доўга, можна папрасіць, каб хто-небудзь з дарослых праводзіў яго дахаты або патэлефанаваць бацькам, каб забралі яго. На жаль, так адбываецца не заўжды, таму на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама часта выклікаюць юных парушальнікаў і іх бацькоў, на якіх міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы.

На гэты раз папярэдзілі аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым маці непаўналетняга жыхара горада Дзятлава, які пасля 23 гадзін знаходзіўся на вуліцы Слонімскай. Маці жыхаркі аграгарадка Вензавец за знаходжанне дачкі на вуліцы Цэнтральнай а 12 гадзіне ночы давядзецца заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні. Калі парушальнікі паўторна спозняцца дахаты на працягу года, іх бацькоў чакаюць штрафы ад 2 да 5 базавых велічыняў.

Рана адчулі сябе дарослымі

Яшчэ два, але ўжо сямнаццацігадовыя падлеткі, акрамя ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, будуць знаходзіцца і на ўліку ў доктара-нарколага. Справа ў тым, што юнакі рана адчулі сябе дарослымі і пілі піва ў грамадскім месцы.

Адзін з парушальнікаў паспрабаваў алкагольны напой у кампаніі сяброў на стадыёне "Колас", а калі вяртаўся дахаты, быў затрыманы. За распіццё алкаголю ў грамадскім месцы ён пакараны штрафам — 0,5 базавай велічыні.

Аналагічным штрафам пакараны другі парушальнік, які піў піва на аўтобусным прыпынку ў аграгарадку Дварэц, дзе і быў затрыманы міліцыяй.

Маці можа трапіць за краты

Хлопчыка могуць прызнаць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за паводзінаў яго бацькоў. Праблем у дарослых шмат. Маці мае непагашаную судзімасць і знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На рахунку жанчыны — шэраг парушэнняў і афіцыйнае папярэджанне ад пракурора. Яшчэ адна заўвага — і я на акажацца ў месцах пазбаўлення волі. Нядаўна жанчына прайшла кадзіроўку ад алкагольнай залежнасці, пасля чаго зноў прынята на работу, з якой была звольнена за дысцыплінарнае парушэнне. Між тым, грошы ёй патрэбны, бо маецца запазычанасць за дзіцячы сад, частка зарплаты ідзе на пагашэнне штрафаў і крэдытаў.

У бацькі таксама праблемы з алкаголем. У стане алкагольнага ап'янення ён учыніў сямейны скандал, ударыў жонку, за што адбыў адмінстрацыйны арышт, пакараны штрафам.

Дома дарослыя не падтрымліваюць належны парадак, няма запасу харчовых прадуктаў. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама параілі бацьку прайсці лячэнне ад алкагалізму, маці — стаць на шлях выпраўлення і рэгулярна вадзіць дзіця ў сад. Калі гэтага не адбудзецца, іх сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Патрэбна генеральная ўборка

Сям'я, дзе гадуюцца двое дзяцей, з'яўляецца сацыяльна ненадзейнай з 2010 года. Асноўная праблема недабрабыту — антысанітарныя ўмовы дома, смецце на участку. Пры наведванні сям'і спецыялісты службаў прафілактыкі часта давалі сужыцельцы бацькі, парады часцей мяняць дзецям пасцельную бялізну, прыбіраць у хаце, зрабіць нарзшце касметычны рамонт.

Аднак праблема набыла большыя маштабы: цяпер у хаце неабходна праводзіць дэзінсекцыю, але гаспадар не дае на гэта згоды работнікам Дзятлаўскага райЦГЭ.

На камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама на правядзенне дэзінсекцыі і навядзенне парадку дарослым далі некалькі дзён, інакш дзяцей забяруць.

Падвяла сіла волі

Хлопчыка, які гадуецца ў сацыяльна ненадзейнай сям'і, ранен прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за таго, што бацькі злоўжывалі алкаголем. Пасля таго, як дарослыя прайшлі лячэнне і сталі на шлях выпраўлення, дзіця ім вярнулі. Цяпер бацькі клапоцяцца пра сына: у яго ёсць усё неабходнае, ён наведвае дзіцячы сад. Па месцы работы дарослыя характарызуюцца станоўча, дома ў іх— парадак.

На жаль, алкагольную залежнасць поўнасцю вылечыць немагчыма, таму бацькі неаднаразова праходзілі лячэнне. Нядаўна ў маці адбыўся чарговы зрыў (2,19 праміле) — яе і дзіця, якое было хворае, давялося шпіталізаваць у бальніцу. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчына каялася і слёзна прасіла даць шанц на выпраўленне. Ёй паверылі. Хочацца спадзявацца, што маці апраўдае гэты давер.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
I. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты "Перамога", член камісіі

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/