Канцэрт у вёсцы Клішавічы

Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры" разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма "Шануйце спадчыну сваю", прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль народнай песні "Суседачкі" запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзёльнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.

Жыхароў вёскі Клішавічы наведала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам. Разам з жыхарамі вёскі яна вырашала надзённыя пытанні.

С. ГРОС, дырэктар Данілавіцкага дома культуры

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/