Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - добрая традыцыя ў нашай краіне. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве няспынны вытворчы працэс, многія жадаючыя адправіцца ў вандроўку заступілі на змену.

Тыя ж„ каму пашанцавала правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута — вёскі Кашкалы.

Па дарозе спыняліся тройчы, каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускласці кветкі да мемарыялаў — абеліска Славы і помніка "Дзеці ліхалецця" ў Дзятлаве, помніка землякам у вёсцы Апаліна-Басіна.

— Лета-2017 у калектыва нашага прадпрыемства даволі актыўнае, — расказала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Наталля Зубко. — На пачатку чэрвеня, да Дня абароны дзяцей, ладзілі паездку ў мінскі дэльфінарый. Спадабалася і дзецям, і дарослым. Затым каманда завода прымала ўдзел у моладзевым турыстычным злёце. Цяпер вырашылі актыўна адпачыць і ўшанаваць падзвігі дзядоў і прадзедаў — накіраваліся ў велападарожжа ад помніка да помніка.

— Ідэю арганізаваць велапрабег калектыў падтрымаў актыўна, — расказаў дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вадзім Палюховіч. — Такое масавае спартыўнае свята ладзім упершыню. Маршрут выбіралі разам з прафкамам, ідэалагічнай службай. Пастараліся сумясціць спартыўную нагрузку з патрыятычнай значнасцю праекта. Мяркую, гэта атрымалася: спыняліся на маршруце каля мемарыялаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі подзвігі ваеннага пакалення, якое ўнесла неацэнны ўклад у незалежнасць нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства арганізавалі нефармальную размову з работнікамі, узгадалі імёны іх родных, якія ў гады вайны прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, вызваленні Дзятлаўшчыны.

Падкрэслю, што перад намі не стаяла задача дасягнуць спартыўных рэкордаў. Мы імкнуліся карысна і цікава правесці час напярэдадні галоўнага свята нашай краіны, а таксама падняць карпаратыўны дух. I ў гэтым нам дапамог спорт, як галоўны фактар фарміравання здаровага ладу жыцця і тая аб'ядноўваючая сіла, якая дапамагае паляпшаць мікраклімат у калектыве.

I сапраўды, прыемна было назіраць за сыраробамі на маршруце. Яны падбадзёрвалі адзін аднаго, падтрымлівалі маральна.
Напрыканцы вандроўкі карэспандэнтка газеты пацікавілася ва ўдзельнікаў велапрабега, ці спадабалася ім спартыўнае мерапрыемства.

Аляксандр Кібінь, старшыня прафкама, сакратар пярвічкі ГА "БРСМ":
— Гэта карпаратыўнае мерапрыемства мы прысвяцілі Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, воінам-вызваліцелям. Атрымалася выдатная паездка, усе ёю задаволены. Мы і надалей плануем ладзіць падобныя мерапрыемствы, бо яны ўмацоўваюць калектыў, дазваляюць больш даведацца адзін пра аднаго.

Віктар Валанцэвіч, юрысконсульт:
— Уражанні самыя прыемныя. Наведалі помнікі, аддалі даніну памяці загінулым. Передавала, што ў велападарожжа накіравалася амаль чацвёртая частка калектыву завода. Гэта і для здароўя карысна, і цікава. Сам я стараюся часта ездзіць на веласіпедзе, таму не стаміўся. Надалей спадзяюся, што падобныя культурна-масавыя мерапрыемствы ў нас стануць добрай традыцыяй.

Вольга Болцік, галоўны інжынер:
— Мы дастойна адолелі 15 кіламетраў дарогі. Склалася ўражанне, што ехала поруч з сапраўднымі спартсменамі. Сама я рэгулярна займаюся спортам, і цяжкасцяў не адчула, тым больш, што на маршруце былі тры прыпынкі. Бачу, што калектыву спадабалася.

Многія хацелі паўдзельнічаць у велапрабегу, але не ва ўсіх гэта атрымалася з-за работы. Спадзяюся, у будучым да нас далучацца і тыя, хто сёння на працоўнай вахце. Дзмітрый Сіндзікевіч, спецыяліст па знешне-эканамічнай дзейнасці:
— Я малады спецыяліст: у калектыве Дзятлаўскага сыраробнага завода - няпоўны год. Паездка спадабалася. Такія нефармальныя сустрэчы ўмацоўваюць калектыў, дазваляюць лепш пазнаёміцца. Велапрабег — цікавая форма баўлення вольнага часу. Для мяне 15 кіламет-раў — не адлегласць, лічу, што і астатнія не стаміліся.

Дар'я Лашчонава, інжынер-хімік:
— Уражанні найлепшыя. Упершыню мы сабраліся такой вялікай камандай. Было весела і цікава. Упэўнена: адолелі б яшчэ столькі кіламетраў, колькі ўжо праехалі. Ад імя ўсіх удзельні-каў вандроўкі — вялікі дзякуй арганізатарам і нашаму дырэктару. Нам спадабалася адпачываць актыўна. Новыя прапановы таксама прымем "на ўра".

Гутарыла I. КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/