Свята вышыванкі

25 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Наваельня праводзілася свята вышыванкі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раёинага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім". Ушаноўвалі тых, хто пераняў ад сваіх матуляў і бабуляў, хто ўдасканальвае і прадаўжае займацца прыгожым майстэрствам - вышываннем.

3 работамі наваельнянскіх майстрых можна было пазнаёміцца на выставе, якая разгарнулася непасрэдна ля Дома культуры. На выставе былі прадстаўлены работы Сняжаны Піцур, Марыны Каплінскай, Ганны Ярмоленка, Таццяны Круглік, Наталлі Кардаш, Таццяны Васільевай, Галіны Нямкевіч, Святланы Кот, Алы Нікіпорчык, Наталлі Бяляк, Таццяны Загорцавай і Вольгі Гранкоўскай.

Дарослых і дзяцей на свята вышыванкі сабралася багата. На ўрачыстасць наваельнянцаў заклікаў мясцовы духавы аркестр, які з бадзёрымі маршамі прайшоўся па вуліцах пасёлка. А да іх далучыліся і ўдзельнікі свята — каманды "Вяселай эстафеты", сем'і ў вышыванках, танцоры і спевакі, мадэлі і мастакі.

На пляцоўцы ля Дома культуры загучаў аповед пра яе вялікасць — вышыванку. Вядучыя свята расказалі пра гісторыю гзтага мастацтва, а юныя артысты славілі беларускую вышыванку песнямі, з дапамогай вершаваных радкоў і танцаў.

Шчырымі апладысментамі віталі прысутныя наваельнянскіх майстрых вышыўкі. Крыху пазней, калі падводзіліся вынікі свята, старшыня Наваельнянскага выканкама Ірына Кунахавёц уручыла вышывальшчыцам Падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у свяце вышыванкі.
Падзяку і апладысменты заслужылі таксама сем'і Шастала і Бельскіх, якія паказалі вышываныя строі — даўнейшыя і сучасныя. На "Вясёлую эстафету" сабралася пяць каманд.

Вядучая спаборніцтваў Ірына Цяцерына прапанавала ўдзельнікам вясёлыя заданні пад назвамі: як нітачка за іголач-кай; трапны клубок; крутыя хадакі; спрытныя футбалісты; вясёлыя лунцікі; павукі.

На старт выйшлі прадстаўнікі Наваельнянскага яслі-сада, Наваельнянскай сярэдняй школы, РУП ЖКГ "Наваельня", мясцовай музычнай школы, туббальніцы.

Стараліся ўсе, але перамога дасталася самым спрытным і згуртаваным — камандзе "Пазітыў" Наваельнянскай музычнай школы. Другое месца журы прысудзіла камандзе камунальнікаў, а трэцяе — камандзе Наваельнянскай сярэдняй школы.

Каманды адзначаны дыпломамі і падарункамі. I самы важкі дастаўся камандзе "Пазітыў", за якую выступалі Сяргей Майсюк (капітан), Андрэй Шэнаеў, Лілія Дзегцярова, Дар'я Ільіна, Павел Талкачоў.

У госці да наваельнянцаў завіталі артысты з Карэліцкага раёна — народны ансамбль песні "Вечарынка" і танцавальны калектыў "Юранка" з Баранавічау. Народны тэатр гульні "Прымакі" з Дзятлава зладзіў гульнёвую праграму. Прадстаўленне ўзорнага тэатра роставых лялек паглядзелі з задавальненнем і дарослыя, і дзеці.

На працягу свята працавала выстава-продаж вырабаў народных майстроў Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, дзіцячыя атракцыёны, батут, можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца салодкай ватай, марожаным.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/