Ушанавалі памяць ахвяраў халакосту

30 красавіка прайшла акцыя памяці да 75-годдзя з дня гібелі яўрэяў Дзятлаўскага гета. У гэты дзень у 1942 годзе яны былі расстраляны нацыстамі ў лясным масіве на ўскраіне Дзятлава.

Ушанаваць памяць загінулых пя брацкай магілы на мёсцы расстрэлу сабраліся навучэнцы старэйшых класаў дзіцячага аддзялейня "Баравічок" філіяла "Санаторый "Радон" (менавіта за гэтай установай аховы здароўя замацавана пахаванне). Разам з дзецьмі прыехалі іх педагогі, сярод якіх і Жанна Славаміраўна Нагавонская — настаўніца гісторыі, якая шмат гадоў займаецца вывучэннем халакосту на Дзятлаўшчыне. Таксама прыехалі прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, госці з Расіі, Польшчы, з розных куткоў нашай рэспублікі — тыя, каго з гэтай трагедыяй звязваюць успаміны, і людзі, нераўнадушныя да памяці бязвінна загінулых. Удзел у сустрэчы прыняў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Дубовік.

Першым да прысутных звярнуўся старшыня яўрэйскай абшчыны "Сава Ісраэль" горада Мінска і Мінскай вобласці Міхаіл Якаўлевіч Айнбіндэр:
— Роўна 75 гадоў таму на гэтым месцы адбылася страшная трагедыя. Па-зверску былі забіты 2800 яўрэяў, жыхароў Дзятлава. Яны былі мірнымі жыхарамі, жылі тут з беларусамі, займаліся рамёствамі, былі паважанымі людзьмі. Акупанты іх не пашкадавалі.
Для мяне гэта месца мае вялікае значэнне: тут загінуў мой дзядзька, які быў равінам абшчыны. Шмат гадоў мы нічога не ведалі пра яго. У 2001 годзе, дзякуючы кнізе "Памяць", мае сябры Тамара Рыгораўна і Рыгор Барысавіч Кельнеры даведаліся, што мой дзядзька, яго жонка і дзеці загінулі ў Дзятлаве. 3 таго часу кожны год 30 красавіка мы збіраемся тут ушанаваць памяць бязвінна забітых людзей. Дзякую, што і вы знайшлі час пакланіцца гэтаму месцу.

Мікалай Уладзіміравіч Мазур, кандыдат медыцынскіх навук, асістэнт кафедры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, расказаў, што ў свой час над брацкай магілай загінулых яурэяў шэфства ўзяў санаторый "Радон", дзе ён працаваў галоўным доктарам. Ён пажадаў маладому пакаленню захоўваць памяць аб мінулым, каб страшныя падзеі гісторыі не паўтарыліся ў будучым.

Успамінамі пра вайну падзяліліся Уладзімір Міхайлавіч Логаш, Пётр Пятровіч Свіб. Гісторык, вядомы на Гродзеншчыне даследчык жыцця яўрэяў Барыс Яфімавіч Іерузалем зазначыў, што памяць пра халакост - гэта шлях да ўзаемаразумення, залог таго, што ў будучым генацыд любой нацыі не паўторыцца. Уладзімір Львовіч Зухавіцкі, уладальнік кампаній "ЗОВ", звярнуўся да прысутных з прамовай аб тым, наколькі сляпая вайна, які каштоўны мір і мірнае жыццё.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Дубовік расказаў, што ў 1939 годзе ў Дзятлаве было 4800 жьхароў, з якіх 2600 — яўрэі. Калі акупанты захапілі Польшчу, сюды перасяліліся новыя бежанцы. Усяго напярэдадні фашысцкай акупацыі тут жылі 6000 яўрэяў. Некаторых, хто пахаваны ў гэтай магіле, імёны невядомыя да гэтага часу. Фашысты, калі акупіравалі Дзятлава, сагналі ўсіх яўрэяў у гета, дзе былі нечалавечыя ўмовы, ніхто не мог уцячы. У жывых засталося ўсяго каля 200 чалавек, астатнія — знайшлі спачын у дзятлаўскай зямлі: тут і на старых яўрэйскіх могілках. Таму сёння — дзень смутку для ўсёй Дзятлаўшчыны. Наша задача — не дапусціць, каб такое паўтарылася ў далейшым. Вечная памяць загінулым.

I. КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/