Узнагароджаны лепшыя працаўнікі і школьнікі

1 мая, у Дзень працы, на галоўнай плошчы горада Дзятлава сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымалі лепшыя працаўнікі і калектывы раёна. Павіншаваў дзятлаўчан са Святам працы і ўручыў узнагароды старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

На раённую Дошку гонару па выніках работы за 2016 год былі занесены фотаздымкі перадавікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, культуры, адукацыі, органаў мясцовага кіравання, арганізацый і службаў раёна.

У пералік лепшых працаўнікоў увайшлі дырэктар Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода "Алгонь" В. Я. Гузень, старшы майстар хлебнага цэха Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласпажыўтаварыства Л. В. Дайліда, вадзіцель КСУП "Жукоўшчына" I. I. Дзядовіч, старшыня Парэцкага сельвыканкама А. А. Ядэйка, начальнік цэха ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў" А. А. Кастусік, дыспетчар Дзятлаўскага РЭС I. К. Кіслы, жывёлавод ААТ "Граніт-Агра" А. С. Рамушкевіч, доктар-трансфузіёлаг Дзятлаўскай
ЦРБ Ж. Ч. Рэцько, вадзіцель Дзятла§скага лясгаса I. I. Русін, майстар-сырароб Дзятласскага сыраробнага завода Н. Л. Салаш, сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. С. Скіба, загадчык малочнатаварнай фермы "Парэчча" КСУП "Хвінявічы" М. Г. Слушко, брыгадзір КСУП "Русь-Агра" I. P.Сокал, трактарыст-машыніст КСУП "Войневічы" П. С. Сухецкі, дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Г. I. Франюк, загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання раённага Цэнтра культуры Г. В. Харлінская, трактарыст ДРБУ-119 І. Л. Шалесны. Павіншаваць іх прыйшлі кіраўнікі арганізацый, калегі па працы і старшыні і прафсаюзных пярвічак.

Сёлета сярод працоўных калектываў за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці на
раённую Дошку гонару занесены Наваельнянскі сельвыканкам, калектыў вытворчага участка "Боркі" ААТ "Рагозніцкі крухмальны завод", працоўны калектыў ААТ "Граніт-Агра", працоўны калектыў Парэцкай амбулаторыі.

Да віншаванняў са святам вясны і працы далучыўся старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

У Дзень вясны і працы на плошчы 17 Верасня райцэнтра былі узнагароджаны школьнікі, якія сваім розумам, талентамі і спартыўнымі вынікамі праслаўляюць Дзятлаўскі раён на ўсю Беларусь. Падзячныя лісты і падарункі ад Дзятлаўскага райвыканкама атрымалі прызёры рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд, навуковых канферэнцый і педагогі, якія іх рыхтавалі: вучаніца гімназіі №1 горада Дзятлава Марыя Каско (настаўніца А. I. Ванчук), вучань Наваельнянскай СШ Ягор Сокал (настаўніца А. Б. Баковіч), вучань гімназіі № 1 горада Дзятлава Ілья Угрын (настаўніца Г. С. Урбановіч), вучаніца Вензавецкай СШ Юлія Валанцэвіч {настаўніца К. Э. Ганчарова); выніковыя біятланісты з Раготнаўскай СШ Уладзіслаў Касцюк і Дзмітрый Татарынаў (трэнер М. М. Анацка), лёгкаатлетка з Казлоўшчынскай СШ Алёна Каўрыга (трэнер М. I. Юрчык).

Была ўзнагароджана юнацкая зборная Дзятлаўскага раёна па хакеі — мінулагоднія пераможцы і сёлетнія бронзавыя прызёры рэспубліканскага турніру сярод аматарскіх каманд "Залатая шайба". Сёлетні кубак прызёраў ва ўрачыстай абстаноўцы капітану каманды Арцёму Урбановічу ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

Н. СТУПЧЫК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/