М. Лянцэвіч: "Шукаем новыя рашэнні"

Нядаўна Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ўзначаліў Мікалай Пятровіч Лянцэвіч. Напярэдадні юбілею спажывецкай кааперацыі карэспандэнтка газеты цікавілася ў новага кіраўніка пра рабочыя планы.

— Мікалай Пятровіч, вы ўзначалілі адну з буйнейшых арганізацый раёна. На якія накірункі ў рабоце збіраецеся звяртаць асаблівую ўвагу?
— Лічу, што акцэнт неабходна зрабіць на такія пытанні, як павышэнне якасці абслугоўвання людзей, забеспячэнне закупу ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, мадэрнізацыю кааператыўных прадпрыемстваў, нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў. Важнае патрабаванне часу — атрымліваць і мець у наяўнасці ў гандлёвай сетцы тавары айчынных вытворцаў, у тым ліку вырабляць іх пад уласнай маркай і рэалізоўваць па канкурэнтных цэнах.

— На што збіраецеся зрабіць акцэнт для развіцця мясцовай кааперацыі?
— Асноўныя накірункі развіцця гандлёвай галіны сёлета — гэта павышэнне ўзроўню абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку жыхароў малых населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, а таксама ўдасканаленне работы гандлёвых аб'ектаў у аграгарадках, асваенне сучасных метадаў і формаў гандлёвага абслугоўвання.

— Ці чакаць жыхарам раёна ўдалейшым новых формаў работы, тавараў, паслугаў?
— Плануем адчыняць вузкаспецыялізаваныя гандлёвыя аб'екты па рэалізацыі нехарчовых (магазіны-склады будаўнічых матэрыялаў) і харчовых тавараў, у тым ліку сезонных.

Працуем над удасканаленнем маркетынгавай стратэгіі, скіраванай на стымуляванне продажаў: з пастаўшчыкамі адпрацоўваем магчымасці правядзення гандлёвых акцый са зніжкамі; актывізуем дробнарознічны гандаль у вяснова-летні перыяд, гандаль на рынках, у месцах адпачынку, дачных кааператывах.

Першыя крокі ў выкананні новых патрабаванняў часу ўжо зроблены. Сёлета прыярытэтамі ў рабоце сталі жорсткая эканомія і выкананне мерапрыемстваў па энергазберажэнні, апераджэнне росту вытворчасці працы над ростам заработнай платы, павышэнне эфектыўнасці работы, забеспячэнне насельніцтва высакаякаснымі таварамі ў шырокім асартыменце пры высокім узроўні абслугоўвання. Мы збіраемся задзейнічаць усе рэзервы для ажыццяўлення пастаўленых мэтаў. Упэўнены: каб дасягнуць поспехаў, не варта шукаць апраўданняў складаным сітуацыям, гэты час найлепш выкарыстаць для пошуку варыянтаў вырашэння праблем.

Гутарыла I. СТЫРНІК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/