За здоровую будучыню

У актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава ў фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў "Моладзь Дзятлаўшчыны выбірае здаровую будучыню", скіраваная на барацьбу з наркотыкамі і нарказалежнасцю.

Мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы раённага камітэта ГА "БРСМ". Удзел у ім прымалі доктар-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Якімчык, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Бароўскі, фельчар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня.

Першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" К. Хілімончык звярнулася да прысутных з пытаннем: "Хто нашы ўнутраныя ворагі, якія перашкаджаюць нам жыць свабодна, цікава і шчасліва?". Удзельнікі мерапрыемства адразу знайшлі адказ: "Гэта — дрэнныя звычкі".

Чым небяспечныя наркотыкі, прысутным расказала доктар-нарколаг К. Якімчык. Яна зазначыла, што нарказалежнасць можа ўзнікаць ужо з першай дозы, што наркаманы найчасцей пакутуюць ад цяжкіх суправаджальных захворванняў
(ВІЧ, гепатыт), што спайсы выклікаюць бясплоддзе.

Оперупаўнаважаны АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Бароўскі азнаёміў навучэнцаў з асноўнымі патрабаваннямі Дэкрэта №6, скіраванага на барацьбу з ужываннем і збытам наркатычных сродкаў. Падлеткі і іх бацькі павінны ведаць, што цяпер крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў надыходзіць з 14 гадоў.

— Алкаголь, тытунь, наркотыкі хутка пранікаюць у кроў і негатрыўна ўплываюць на ўсе органы і сістэмы чалавечага арганізма, — зазначыла фельчар-валеолаг райЦГЭ Н. Юрэня. Спажыванне гэтых рэчываў не пазбаўляе чалавека ад праблемаў, не робіць яго больш шчаслівым. Тады навошта пачынаць?

Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі пазітыўны відэаролік, правялі танцевальны флэш-моб, атрымалі памяткі райЦГЭ, як засцерагчыся ад дрэнных звычак.

I. ЛЕАНІДАВА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/