Дзятлаўскае ДТСААФ - лепшае ў вобласці

Сёлета рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту" адзначае сваё дзевяностагоддзе. 3 гэтай нагоды ў Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбылося ўрачыстае пасяджэнне.

— Дзятлаўская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ другі год запар — лепшая ў вобласці, — адзначыў ў прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі Валянцін Варабей.

Сам Валянцін Анатольевіч сёлета быў узнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы член ДТСААФ", Ганаровай граматай і юбілейным медалём арганізацыі.

Валянцін Анатольевіч дзясяты год узначальвае арганізацыю. Ён расказаў прысутным пра поспехі, якіх дасягнуў яе калектыў за нядаўні час. За мінулы год раённае ДТСААФ падрыхтавала 251 кандыдата ў вадзіцелі, што стала лепшым вынікам у вобласці. Гэта дасягненне было адзначана граматай і кубкам.

У сёлетніх планах — падрыхтаваць 250 кандыдатаў у вадзіцелі і завяршыць будаўніцтва навучальнай базы. 3 гэтага года раённае таварыства адкрыла ліцэнзію на падрыхтоўку матацыклістаў, у хуткім часе на базе ўстановы з'явіцца вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы трактарыстаў.

Кіраўнік арганізацыі падзякаваў калегам за пленную працу, дзякуючы якой з году ў год дасягаюцца высокія вынікі. Не так даўно яе калектыў папоўніўся вопытнымі выкладчыкамі і майстрамі — былымі работнікамі Казлоўшчынскага сельскагаспадарчага ліцэя.

Павіншаваў прысутных з юбілеем намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ен уручыў падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама майстру вытворчага навучання Юрыю Кардашу, галоўнаму бухгалтеру Алене Адамчык, метадысту Галіне Варабей.

За поспехі ў падрыхтоўцы кандыдатаў у вадзіцелі і ў сувязі з юбілеем арганізацыі медалямі "90 гадоў ДТСААФ" былі адзначаны выкладчык Славамір Бабіла і майстар Віталь Барысевіч. Граматай цэнтральнага Савета ДТСААФ быў узнагароджаны майстар Дзмітрый Асіпук, памятным юбілейным гадзіннікам арганізацыі — галоўны бухгалтер Алена Адамчык.

За эфектыўную работу ў падрыхтоўцы кандыдатаў у вадзіцелі і высокія паказчыкі ў працы Дзятлаўскае ДТСААФ атрымала не толькі памятны кубак і грамату, але і папаўненне аўтапарка — новыя аўтамабіль і матацыкл.

Наперадзе ў калёктыву арганізацыі — адкрыццё новых навучальных катэгорый, пашырэнне вучэбнай базы і іншыя смелыя планы. Аб працоўных буднях структуры карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказаў Валянцін Варабей:
— Мы рыхтуем вадзіцеляў катэгорыі "В" (легкавыя аўтамабілі), праводзім перападрыхтоўку прафесіяналаў з катэгорыі "В" на "С" і з катэгорыі "С" на "С, Е". Цяпер ідзе запіс на падрыхтоўку матацыклістаў. Сярэдні працэнт паспяховай здачы з першага разу іспытаў у ДАІ па арганізацыі" складае 76%.

— Што ў вашых бліжэйшых планах?
— Для нашага раёна неабходна рыхтаваць кваліфікаваных трактарыстаў, таму збіраемся сёлета заняць гэту нішу. Усе неабходныя спецыялісты ёсць. У гэтым годзе плануем завяршыць рэканструкцыю базы па падрыхтоўцы вадзіцеляў аўтобуса. Калі ўсё атрымаецца, з наступнага года будзем праводзіць набор. Як і заўжды, запрашаем усіх жадаючых да нас вучыцца.

Н. АВЯРЧУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/