Чэмпіёны раёна — Юрый Чайкоўскі і Андрэй Лявончык

Завяршыліся чэмпіянаты раёна па шашках і шахматах.

Спаборніцтва шашыстаў прайшло прадказальна. Фаварыты турніру са старту кандыдаты ў майстры спорту Юрый Чайкоўскі і Мікалай Венславоўскі пераканаўча пацвердзілі свой узровень. Невялікую інтрыгу складала толькі пытанне, хто з іх будзе першы.

Першым стаў Юрый Чайкоўскі, які набраў 16,5 ачка. У Мікалая Венславоўскага — 13 ачкоў. Бронзавы прызёр — Мірон Шмыгіра, на яго рахунку 11,5 ачка.

А вось у саперніцтве шахматыстаў інтрыга жыла і добра пачувалася да самага апошняга тура. Лідзіраваў, набраўшы 5,5 ачка, Уладзімір Літвін. Андрэй Лявончык адставаў намнога, на цэлае ачко. Але!

Але ў апошнім туры названым сапернікам належала сустрэцца ў асабістым супрацьстаянні. У. Літвіна задавольвала нічыя. А. Лявончыка — толькі перамога (тады, дагнаўшы лідара па ачках, А. Лявончык апярэджваў яго за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы).

I Андрэй Лявончык выдаў максімум — перамогу! Ён — чэмпіён раёна 2017 года. Бронзавым прызёрам, набраўшы 5 ачкоў, стаў Яўген Кананкоў.

У. НІКІПОРЧЫК, галоўны суддзя турніру

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/