І. Бубноўская: "Кожны новы дзень - радасць для мяне"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава ўпэйнены, што сярод нашых землякоў, у тым ліку сярод педагогаў школы, есць шмат цікавых людзей. Нядаўна свой юбілейны дзень нараджэння святкавала Ірына Іванаўна Бубноўская. Юныя журналісты пацікавіліся ў юбіляркі пра яе жыцце.

— Мае ўспаміны пра дзяцін-ства, — расказвае Ірына Іванаўна, і звязаны з вёскай Колкі, што знаходзіцца за тры кіламетры ад гарпасёлка Казлоўшчына. Там я нарадзілася і скончыла пачатковую школу, якая працавала ў дзве змены. Веска на той час была вялікая, вясёлая, гаспадаркі моцныя, людзі працавітыя.

У бацькоўскай хаце заўжды было шмат кніг, часопісаў, газет, пакаёвых кветак. Мая матуля была прыгожая жанчына з шыкоўнымі доўгімі косамі. Яна скончыла настаўніцкую гімназію ў Слоніме, ведала дзве мовы — польскую і нямецкую. Мама шмат чытала, прыгожа спявала, умела шыць, вязаць, вельмі любіла чысціню і ўтульнасць. На жаль, яна рана памерла, мне яшчэ не было і 16 гадоў.

Тата ўсё сваё жыццё прысвяціў настаўніцкай працы, быў дырэктарам дзіцячага дома, дырэктарам Нянадавіцкай школы. Шмат часу ён аддаваў грамадскім справам, спяваў у калгасным хоры. Тата вельмі любіў сваю работу. Выдатнік народнай асветы, дэпутат абласнога і раённага Саветаў, пазней — дэпутат сельсавета, заслужаны настаўнік БССР, ён ніколі не заставаўся раўнадушным да лёсаў людзей, заўжды выконваў сваю работу добрасумленна.

— Узгадваю доўгія зімовыя вечары, — прадаўжае Ірына Іванаўна Бубноўская. — Трашчыць мароз, снегу — амаль да стрэхаў вясковых хат, гарыць на стале лямпа, тата правярае сшыткі сваіх вучняў. Побач чакаю я, мне гадоў 5-6: тата паабяцаў даць праверыць адзін сшытак...

У пяты клас бацькі адправілі мяне ў Дзятлаўскую школу-інтэрнат. На той час у гэтай школе вучыліся дзеці, якім было далека дабірацца да бліжэйшых навучальных установаў. Школа ўразіла мяне доўгімі калідорамі, прасторнымі светлымі класамі, сталовай, спартыўнай і актавай заламі, вялікай колькасцю вучняў. Урокі назаўжды засталіся ў маёй памяці. У нас не было камп'ютараў і інтэрактыўных дошак, лінгафонных кабінетаў і крутых дапаможнікаў, але быў настаўнік і 36 вучняў, якія, раскрыўшы рот, разам з ім падарожнічалі і ваявалі, любілі і пакутавалі, вынаходзілі і рашалі, малявалі і ляпілі.

Назаўжды застаўся ў памяці першы ўрок англійскай мовы, калі ў клас увайшла Ала Аляксандраўна Сёміна. Гэта была высокая, светлавалосая жанчына, абаяльная, добрая і адначасова строгая, вельмі эрудзіраваная. Яна ўмела захапіць сваім предметам вучняў любога ўзросту. Гэты першы ўрок і вызначыў мой лес, мой выбар будучай прафесіі.

— Я разумею, — разважае Ірына Іванаўна Бубноўская, — што цяперашняму пакаленню дзіўна чуць усё гэта. Цяпер да выбару прафесіі іншыя падыходы. Але менавіта пёршы ўрок і асоба самой настаўніцы для мяне былі лёсавызначальнымі.
Школа вучыла нас любіць сваю Радзіму, ганарыцца ею, сябраваць, суперажываць, дапамагаць адзін аднаму, цаніць дабрыню, быць адкрытымі, паважаць старэйшых, не крыўдзіць слабых, умець адстойваць свае меркаванні і дасягаць мэтаў. Нашы настаўнікі і выхавальнікі вучылі нас жыць і працаваць у калектыве, разумець людзей, умець саступаць, цярпець, ставіць інтарэсы іншых вышэй за ўласныя.

Пасля школы я паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў. Вучыцца было складана, даводзілася шмат запамінаць. Дысцыпліна была строгая: не здаць экзамен у час сесіі лічылася ганьбай. Аднак і веды мы атрымлівалі грунтоўныя. У вольны час, якога было няшмат, хацелася схадзіць у кіно, тэатр, на выставы, канцэрты або проста пагуляць па горадзе. Студэнцкія гады праляцелі хутка.

Размеркаванне я атрымала ў горад Шчучын. Вельмі хвалявалася: як прымуць у новым калектыве? Як вырашыцца праблема з жыллём? Але сустрэча з Сямёнам Уладзіміравічам Цывесам, дырэктарам школы-інтэрната, памяняла жыццёвыя планы. Калі ён даведаўся, куды мяне накіравалі, сказаў: "Будзеш працаваць у сваей школе". Пагутарыўшы з маім бацькам, Сямён Уладзіміравіч вырашыў пытанне з пераразмеркаваннем.

Ірына Іванаўна Бубноўская задумліва ўсміхаецца і прадаўжае свой аповед:
— Памятаю першыя ўрокі. Страшна было зрабіць што-небудзь не так, таму што побач са мною працавалі мае настаўнікі, якія памяталі мяне школьніцай, а цяпер я была іх калегай. I паляцелі гады, напоўненыя настаўніцкімі буднямі, новымі сустрэчамі і расстаннямі, радасцямі і смуткам, стратамі дарагіх людзей, але ж гэта было жыццё. Хацелася працаваць, нават водпуск здаваўся вельмі доўгім. Дзеці былі складаныя, кожны са сваім няпростым характерам, нялёгкім лесам. Часам не так важна было навучыць свайму прадмету, як проста прылашчыць, пагаварыць, пара'щь, прыняць удзел у іх жыцці. Я вучыла іх, яны — мяне.

Узгадваю школьныя святы — Новы год, 8 Сакавіка, вечары-сустрэчы з выпускнікамі, дні імяніннікаў. Гэта былі святы для ўсіх: і для адміністрацыі школы, і для педкалектыву, і для выхаванцаў. Варта зазначыць, што для большасці выхаванцаў школа-інтэрнат стала адзіным месцам, куды можна было прыехаць у любы час. Яна прываблівала сваімі традыцыямі, жыццёвым укладам з асаблівай атмасферай цеплыні і ўтульнасці, якіх многія дзеці не ведалі раней. Вельмі шкада, што цяпер гэтай установы няма. Давялося мне настаўнічаць і ў самай вялікай школе раёна — сярэдняй школе №3 горада Дзятлава. Вялікі калектыў, шмат навучэнцаў, і давалася, што пачынаю ўсё з пачатку. У многім даводзілася сябе перастройваць, пераацэньваць уласныя погляды і меркаванні.

Аднак гады бяруць сваё. У мінулым засталіся ўрокі, планы, педагагічныя нарады, семінары. У мяне часта пытаюцца, чым я займаюся на пенсіі, ці не сумна мне дома? Ніколі не сумавала. Кожны новы дзень — гэта радасць для мяне, таму што ён прыносіць штосьці новае. Гэта цікавыя кнігі, кінастужкі, перадачы, выступлейні любімых артыстаў, сустрэчы з сябрамі, якіх у мяне шмат, таму што ўсё жыццё шанцавала на добрых людзей. Чаканне свята, першага марозу, веснавога сонейка, спякотнага лета напаўняюць сэрца радасным хваляваннем. I ўспаміны... Колькі іх, самых розных: радасных і не вельмі, вясёлых, сумных, смешных — усе яны складальнікі майго жыцця, якое, я лічу, пражыла не дарэмна.

А. ЗАЯЦ, удзельніца гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/