НАПОЎНІЦЬ ЖЫЦЦЁ НОВЫМ СЭНСАМ

3 выхадам на пенсію з'яўляецца шмат вольнага часу, і чалавек не заўжды ведае, на што яго патраціць. Найчасцей пажылыя людзі, калі не заняты хатнімі справамі ці работай па гаспадарцы, любяць сустрэцца і пагутарыць са знаёмымі, пахадзіць па магазінах. А на што яшчэ патраціць вольны час у нашым невялікім горадзе? Аказваецца, яго можна бавіць з карысцю. Як гэта зрабіць, карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Н. Ціхан.

— Наталля Ігараўна, раскажыце пра ваша аддзяленне.
— У кастрычніку 2015 года на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Мэта работы нашага аддзялення — зацікавіць пажылых людзей, знайсці прымяненне іх магчымасцям і вопыту. Асноўная задача — дапамагчы пажылым людзям пераадолець адзіноту, напоўніць іх жыццё новым сэнсам, падтрымаць актыўны лад жыцця, стварыць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу.

Не сакрэт, што з выхадам на пенсію чалавек губляе некаторыя сацыяльныя сувязі: ён ужо не работнік, не спецыяліст арганізацыі ці ўстановы. Таму асноўная дзейнасць аддзялення скіравана на стварэнне ўмоваў для пераадолення сацыяльнай ізаляцыі і ўзмацненне сацыяльнай інтэграцыі пажылых людзей з дапамогай групаў па інтарэсах, валанцёрскіх групаў, групаў самадапамогі, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў для забеспячэння духоўных і сацыяльных пайээбаў наведвальнікаў.

— Як стаць наведвальнікам вашага аддзялення?
— Каб быць залічаным у аддзяленне, жадаючы павінен падаць нам пісьмовую заяву, дакумент, які пацвярджае асобу, медыцынскую даведку. Медыцынская даведка неабходна, каб высветліць, ці няма ў жадаючага наведваць аддзяленне сур'ёзных медыцынскіх супрацьпаказанняў, якія не дазваляюць знаходзіцца ў калектыве (псіхічных захворванняў у стадыі абвастрэння, хранічнага алкагалізму ці наркаманіі, венерычных хваробаў, каранцінных інфекцыйных захворванняў, бактэрыяносьбіцтва, актыўнай формы туберкулёзу, злаякасных новаўтварэнняў у актыўнай фазе або цяжкіх хваробаў, якія патрабуюць лячэння ў спецыялізаваных медыцынскіх установах).

— Што цікавага чакае пенсіянераў у вашым аддзяленні?
— У нас можна авалодаць навыкамі работы на камп'ютары, што цялер для многіх даволі актуальна. Жадаючыя змогуць штотыднёва наведваць трэнажорную залу. Нашы наведвальнікі змогуць атрымаць індывідуальнае і групавое кансультаванне ў псіхолага, паўдзельнічаць у цікавых праграмах.

Я лічу, што займацца спортам, майстацкай дзейнасцю, майстраваць розныя вырабы сваімі рукамі, наведваць культурна-масавыя мерапрыемствы, сустракацца з цікавымі людзьмі падабаецца многім, але не кожны пажылы чалавек можа такое сабе дазволіць сам. У нашым аддзяленні мы пастараемся ўлічыць інтарэсы кожнага і разам спланаваць шмат цікавага.

Таму яшчэ раз заклікаю далучыцца да нас творчых пенсіянераў, якія з радасцю падзеляцца сваім майстэрствам і жыццёвым вопытам. Калі вы не прывыклі сядзець у адзіноце, жадаеце сустракацца з людзьмі, цікава і з карысцю бавіць вольны час, чакаем вас у нашым аддзяленні. Мы працуем па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая, 56.

Гутарыла I. КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/