МІЖНАРОДНЫ ТУРЗЛЁТ У НАВАЕЛЬНІ

3 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіў Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіўяго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд — з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды.

Праграма турзлёту прадугледзела разнастайныя спаборніцтвы: шматбор'е, міні-футбол, валейбол, турысцкую паласу перашкодаў, велаарыентаванне, дартс. Паколькі палатачны лагер размясціўся на беразе ракі, то не абышлося і без жартоўнага заплыву "на абы-чым".

У першы дзень турзлёту каманды ўладкоўвалі свой турысцкі лагер, прайшлі спаборніцтвы па шматбор'і на наваельнянскім стадыёне, гульні па міні-футболе і валейболе. Вечарам турысты знаёміліся, адпачывалі, танчылі на дыскатэцы.

1 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё злёту. Турысты-чыгуначнікі на свой адрас пачулі шмат пажаданняў: вынікова паспаборнічаць, добра адпачыць, атрымаць прыемныя ўражанні ад наведвання Дзятлаўшчыны. Іх выказалі старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня райпрафсаюза Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Іван Калодзенка, старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.

Другі дзень турзлёту — самы насычаны. Спаборніцтвы праходзілі і на стадыёне, і на рэчцы, і на велатрасе.
Баранавіцкія турысты-чыгуначнікі пасля некалькіх відаў спаборніцтваў упэўнена захапілі лідарства. Яны — першыя ў шматбор'і, дартсе, на турысцкай паласе перашкодаў, трэція — у велагонцы.

А вось самымі крэатыўнымі ў прэзентацыі свайго палатачнага лагера аказалася каманда "Волат" (інфармацыйна-разліковы цэнтр БЧ). Журы давялося вытрымаць некалькі выпрабаванняў, перш чым суддзяў пасвяцілі "ў піраты". Сваю абарону палатачнага гарадка волатаўцы ператварылі ў тэатральную дзею. Літоўцы зачаравалІ журы гасціннасцю. Наставалі хлебам, салам, сырам, нацыянальным прысмакам "банкухінасам".

— Хоць нашы поспехі сціплыя, — зазначыў прафсаюзны лідар з Шаўляя Зянонас Рудайціс, — затое ўдзельнічаем ва ўсім і стабільна.
3 Літвы прыехала каманда з 22 чалавек. Нараканняў на быт, надвор'е і арганізацыю турзлёту няма. У літоўскім лагеры — музыка, настрой, гасціннасць.

— У Лідзе мне давялося служыць за савецкім часам, — расказаў Зянонас. — Не быў у тых мясцінах з 70-х гадоў. Вельмі хачу з'ездзіць у Мінойты і Ліду. А ўвогуле, я рады сустрэчы з калегамі чыгуначнікамі, рады сустрэчы з Беларуссю. Нам тут камфортна і цікава.

Сапраўды цікавым і відовішчным аказаўся заплыў "на абы-чым", у якім удзельнічалі 7 каманд. Для плавания абралі розныя дапаможныя сродкі: бочкі, пластыкавыя бутэлькі, балоны, пенапласт. Самыя хуткія аказаліся мінчане. На другім месцы прыплылі прадстаўнікі Віцебска, а на трэцім - Брэста.

Трэці дзень турзлёту — развітальны. Пераадолены перашкоды на турысцкай паласе, згуляны фінальныя матчы — футбольныя і валейбольныя. Суддзі падвялі вынікі. Нечаканасцяў у змаганні за перамогу не здарылася. Лідары сталі пераможцамі. Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі стала пераможцам турзлёту. Каманда заахвочана паездкай у Сочы на міжнародныя гульні "Спорт пакаленняў. Леташнія пераможцы — магіляўчане — занялі другое месца, мінчане — трэцяе.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/