Блуканне па двары...

Моўчкі лета шукаю
На двары у зімы...
Уладзімір Марук

Што са мною — не знаю,
Ды з нядаўняй пары
Я ўсё штосьці шукаю
У сябе на двары.

Дома мне не сядзіцца,
Мне цяпер не да сну.
Мо знайду маладзіцу,
Мо знайду я вясну.

Я хаджу-пахаджаю
Па зімовым двары,
Усё чагосьці шукаю
Ад зары да зары.

Мо знайду зноўку лета,
Можа, восень знайду?
У мяне, у паэта,
Ў галаве столькі дум.

Вось таму і блукаю
На двары цэлы дзень.
Новых вершаў шукаю,
Не знаходжу нідзе.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/