СПАРТАКІЯДА ВЕРТЫКАЛЬ

Дзесятае месца заняла каманда Дзятлаўскага раёна ў II Абласной спартакіядзе “Вертыкаль” для дзяржаўных службоўцаў раённых, гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці.

Найбольш паспяхова дзятлаўчане выступілі ў міні-футболе – сталі бронзавымі прызёрамі. У складзе каманды выступілі А. Андруцэвіч, В. Бялятка, Д. Ёда, А. Жыдко, Д. Купрыяновіч, В. Сарачынскі, А. Шырокі, В. Шулейка.

За крок ад прызавога подыума фінішавалі камандаю нашы ў настольным тэнісе. А І. Кармільчык нават стала сярэбраным прызёрам у асабістым заліку жаночых спаборніцтваў.

У дартсе дзятлаўчане занялі 7 месца, у плаванні – 13, у боўлінгу – 18.

Усяго ў спартакіядзе “Вертыкаль” удзельнічала 21 каманда.

Б. ВАРНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/