Песня жаўрука

Дзесьці ў вёсцы, над полем
Жаўрукі, жаўрукі.
I да рэк, на прыволле
Паплылі ручайкі.

I таму мне не спіцца.
Я сягоння хачу
Жаўрукоў над сталіцай
Ціхім ранкам пачуць.

Не грукочуць трамваі,
Не спяваюць гудкі.
У неба я паглядаю:
— Дзе ж вы, дзе, жаўрукі?

Мо на руні вы спіце,
Мо стаміліся пець?
Самы ж час у блакіце
Вам над Мінскам звінець.

А усход палавее
У красавіцкай красе.
Вецер ласкава вее
I да слыху нясе

Ледзьве чутную песню,
Што знаёма да слёз.
3 гэтай песняю весняй
Я ля Свіцязі рос.

3 гэтай песняй-вяснянкай
Я здружыўся навек.
Вось стаю сёння ранкам
Я — дзівак чалавек.

Не грукочуць трамваі,
Навакол — ні душы.
У неба я паглядаю,
У бяскрайнюю шыр.

Мне сягоння не спіцца,
Сёння мне не да сну:
Жаўрукі над сталіцай
Славяць песняй вясну.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/