У доме Зыранова

Ўсё мне ўяўляецца нанава
Па-над таёжнай ракой,
Дом селяніна Зыранава
I невялічкі пакой.

Вапнаю сцены пабелены,
Столік стаіць ля акна.
Лямпа, што роднаму Леніну
Столькі давала святла!

Тут сваім ёмістым почыркам
Ён за радочкам радок
Словы і думы прарочыя
Клаў, нібы ніткі ва ўток.

А за акном цёмна-сіняе
Неба Сібіры было.
Ён развітаўся з Расіяю,
Зжыўся з сібірскім сялом.

Ён падружыўся з сялянамі,
Ведаў іх мары на здзіў,
Ён з Апалонам Зыранавым
На паляванне хадзіў.

Золкай халоднаю восенню
Грэўся Ільіч ля кастра
I любаваўся — у просіні
Ззяла зара...

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/