Гэта не забываецца

Ведаеш,
Гэта не забываецца.
У мяне такое сэрца.

Ведаеш,
Мы ішлі з табою
Па горадзе раніцай,
Было а палове
Дзевятай, здаецца.

Мы ішлі ад цябе,
3 тваёй кватэры,
3 малога, ўтульнага
Пакойчыка твайго.
Калі ж ты яшчэ
Мне адчыніш дзверы,
I абнімеш мяне
Як роднага, як свайго?

А пакуль што
Мяне чакае дарога.
Вось сяду ў цягнік —
I замільгаюць вёрсты.
А перад вачыма доўга, доўга
Будзеш ты, усмешка твая
I твая раскудлачаная прычоска.

Любая, як мне не хочацца
Ад цябе ехаць,
Мілая, як мне не хочацца
Цябе пакідаць!

Вейкі твае, зацярушаныя
Першым інеем-снегам,
Я пры ўсіх, на відавоку,
Не саромеўся б цалаваць.

Ведаеш,
Гэта не забываецца,
Ведаеш,
У мяне чуллівае сэрца.
Мы ішлі
3 табою раніцай.
Было а палове
Дзевятай, здаецца.

I словы твае —
Для мяне ўзнагародай,
I помніць буду
Іх праз гады:
— Ты для мяне
Стаў блізкім і родным,
Я сустрэну цябе
I ўночы, і ўдзень — заўжды...

Любая, каб ты ведала,
Як мне не хочацца ад цябе ехаць,
Мілая, каб ты знала,
Як мне не хочацца цябе пакідаць...

А сляды нашы засыпаюцца
Першым бялюткім снегам.
Азірнуўся — і дома твайго і цябе
Не відаць, не відаць...

Ведаеш,
Гэта не забываецца...

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/