Самі багі

Уперад, гэй, багі мы самі
Бо мы з нічога ўсё тварым
3 дарогі прэч, ці ўсе за намі
Тварыць прагненьнем мы гарым.

Даўно мінулі годы тыя,
Як богам быў агонь, вада
Пад нівай ройсты ўжо сьвятыя
Прычэплен гром да пяруна.

Цяпер няведамых вось богаў
Праходзіць перад намі век
Пачэзлі з нашых ўсе дарогаў,
Зрабіўся богам чалавек.

Так ўперад, гэй, багі мы самі
Бо ўсё з нічога мы тварым,
3 дарогі прэч, ці ўсе за намі
Агнём мы творчасці гарым.

1922 г.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/