Студэнт

Ахвярую пражскім і вілейскім калегам

Веды прагненнем за душу праняты,
3 студыі ў студыю зрана ўвесь дзень,
Быццам запомніўшы будні і святы,
Ежу... Ён стаў, як нябожнік, як цень.

У горадзе гоман, туркот, ляскатанне,
Золата, роскаш усюды пышаць.
То не яму... Не чапае ні звання —
Іншыя вобразы ў вочах стаяць.

Музыка грае, грыміць і траскоча,
Тон пераменіць, сціхае, і мрэ...
Куртку стуляе, заплюшчыўшы вочы,
Далей - хоць гук аж за сэрца бярэ.

Вочы пралескі, як красачкі мая,
Ў твар заглядаюць, смяюцца, маняць...
Ён голаў у землю ніжэй апускае,
Ногі нячутна наперад ляцяць.

Вось і завулак глухі і цяністы –
У цесную хату, няйначай кароб,
Хутка ўбягае, замучаны чыста,
Валіцца проста на ложку, як сноп.

Бачыць далёка ў роднай краіне
Люд, увесь у цемры, ў ганучы адзет.
Ён там між ім у агульнай судзьбіне
Кліча наперад, да сонца, на свет.

1921 г.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/