спартакіяда

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Летняя абласная спартакіяда для сельскіх жыхароў

Праз занальныя адборачныя спаборніцтвы прабіваліся ў фінальны турнір зборныя каманды раёна па міні-футболу, стрытболу, валейболу. З задачай справілася толькі жаночая валейбольная каманда. Дзяўчаты занялі першае месца ў занальным турніры. Фінальны турнір склаўся для іх менш паспяхова, фінішавалі за крок да прызавога месца – на чацвёртым.

За каманду выступілі Наталля Сівец, Кацярына Нагорная, Людміла Адамчык, Алеся Манцэвіч (усе – прадстаўніцы СВК “Граніт-Агра”), Марыя Баравік, Ала Лапатэй, Аксана Баброўнік, Ксенія Лубешка, Вераніка Шэўка, Юлія Сіняк.



Спартакіяда "Белаграздраўніцы"

На спартыўнай базе дзіцячага аддзялення "Баравічок" санаторыя "Радон" прайшла 20-я летняя спартакіяда ААТ "Белаграздраўніца". Зборная каманда "Радона" заняла выніковае чацвёртае месца.

Найбольш паспяхова радонаўцы выступілі ў турнірах па перацягванні каната і шашках — сталі сярэбранымі прызёрамі. Бронзу каманда нашага санаторыя здабыла ў настольным тэнісе.

У складзе шашачнай каманды выступілі Мірон і Марыя Шмыгіры. У настольным тэнісе поспеху дамагліся Вольга Шатненка і Мечыслаў Васкель.



Шматбор'е "Здароўе"

Праграму раённага спартакіяднага турніру па шматбор'і склалі пяць відаў: стральба, скачок у даўжыню з месца, бег, кіданне гранаты, гімнастычнае практыкаванне.

Пераможцам турніру стаў КФК СВК "Граніт-Агра". Гранітаўцы Дзмітрый Жых і Святлана Аўсянік набралі лепшую суму ачкоў - 378. Другое месца на рахунку каманды работнікаў установаў адукацыі. Сяргей Максімчык і Вольга Жых фінішавалі з сумаю 358 ачкоў.



Навіны спартакіяды КФК

Стрытбол

Перамогаю каманды сырзавода завяршыўся стрытбольны турнір з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК). У дадатковы час фінальнага матча завадчане вырвалі перамогу ў каманды СВК "Слава працы" — 16:13. Вырашальнымі сталі два дальнія кідкі ў выкананні Аляксея Дзям'янчыка.

Трэцяе прызавое месца заняла каманда СВК "Русь-Агра".

У пяцёрку лепшых увайшлі яшчэ два прадстаўнікі аграпрама — каманды СВК "Войневічы" і СВК "Хвінявічы".



Абласны фінал

Жаночая і мужчынская зборныя каманды раёна па валейболу і зборная каманда раёна па міні-футболу здабылі пуцёўкі ў абласны фінальны турнір рэспубліканскай спартакіяды сельскіх жыхароў.

У мінулую суботу, 10 верасня, у Дзятлаве прайшлі адборачныя занальныя турніры па валейболу, міні-футболу і стрытболу. За дзве пуцёўкі ў абласны фінальны турнір сельскай спартакіяды ў кожным з названых турніраў змагаліся каманды Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Воранаўскага раёнаў.

Дзятлаўская жаночая каманда, якая выступіла ў складзе "Белтэрміза", адборачны занальны турнір у Дзятлаве выйграла ўпэўнена. Ва ўсіх трох матчах супраць зборных каманд Навагрудскага, Воранаўскага, Карэліцкага раёнаў дзятлаўчанкі перамаглі з аднолькавым лікам — 2:0.



Дзятлаўчане на рэспубліканскай спартакіядзе

Іван Варабей - двухразовы бронзавы прызёр Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 2011 года.

Тады, як абсалютная большасць школьнікаў выпраўляецца ў чэрвені на канікулярны адпачынак, для школьнікаў-спартсменаў надыходзіць, магчыма, самы напружаны перыяд рэалізацыі сваёй спартыўнай формы, гадавой трэніровачнай работы - старты ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Ужо шосты год запар праводзіцца Рэспубліканская комплексная спартакіяда школьнікаў, у праграме якой разнастайныя дысцыпліны, у тым ліку "каралева спорту" - лёгкая атлетыка. Каралева яна і па ўніверсальнасці спартыўных практыкаванняў, і па аб'ёмнай медальнасці. Усе шэсць гадоў у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступалі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.



Абласная спартакіяда

30-31 мая 2011 года адбылася абласная спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

У абласной галіновай спартакіядзе работнікаў культуры выйшлі на старт 35 каманд: у першай трупе - 7 камандаў установаў культуры і спорту, у другой трупе — 28 камандаў установаў культуры і інфармацыі.

Дзятлаўская раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў культуры была адной з самых актыўных удзельнікаў спартакіяды. У камандным заліку яна заняла шостае месца.

Праграму двухдзённых спаборніцтваў, якія праходзілі на турысцкай базе "Нёман", склалі турніры па валейболу, настольнаму тэнісу, шашках, лёгкай атлетыцы, дартцу, гіравым спорце.



Летняе шматбор'е

Камандным пераможцам турніру стала каманда СВК "Русь-Агра". Другое і трэцяе прызавыя месцы занялі Казлоўшчынскі ліцэй і СВК "Хвінявічы.

Праграму спартакіяднага турніру па летнім шматбор'і "Здароўе" склалі пяць спартыўных дысцыплін: бег на дыстанцыі ад 500 да 3000 метраў, гімнастычныя практыкаванні, кіданне гранаты, скачкі ў даўжыню з месца, стральба. Удзельнікі спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях.

Абсалютным пераможцам турніру (па суме вынікаў ва ўсіх пяці дысцыплінах) у асабістым заліку жанчын стала прадстаўніца СВК "Русь-Агра" Дзіяна Міхалевіч. Акрамя абсалютнага першынства, на яе рахунку яшчэ чатыры прызавыя месцы ў асобных дысцыплінах: першае месца — у скачку і кіданні гранаты, другое — у бегу, трэцяе — у стральбе.



Першамай спартыўны

Перад стартам спартыўных спаборніцтваў адбылося шанаванне лыжа-біятлоннай каманды выхаванцаў Раготнаўскай школы. У сезоне 2011 года раготнаўцы пад кіраўніцтвам свайго трэнера Мікалая Анацкі ў спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў заваявалі 35 медалёў — 13 залатых, 15 сярэбраных, 7 бронзавых. Чэмпіёнамі станавіліся Сяргей Брында, Сяргей Якаўчык, Іна Ашмян. Віцэ-чэмпіёнамі — Сяргей Брында, Дзіяна Татарынава, Вольга Саўко, Іна Ашмян, Яўген Апанасік. Бронза на рахунку Алены Апанасік і Таццяны Саўко.

Акрамя таго, чэмпіёнамі ў складзе каманды ў 2011 годзе сталі Сяргей Брында, Алег Лазоўскі, Андрэй Ляўкевіч, Павел Канавалік, Алена Апанасік, Вікторыя Фабішэўская, Дзіяна Татарынава, Алег Хілімончык, Сяргей Якаўчык, Яўген Васілька, Павел Сямашка, Вольга Саўко, Іна Ашмян, Наталля Кудзеля, Таццяна Лазоўская.