шашкі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шашкі. Чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках сярод школьнікаў стаў Арцём Паўлоўскі з Хвінявічаў.

Перамога дасталася яму ў валявой барацьбе. Прамежкавым лідарам на сярэдзіне турнірнай дыстанцыі быў не Арцём. Аднаасобнае лідарства захапіла прадстаўніца Казлоўшчыны Ангеліна Галаванёва. Набраўшы 3,5 ачка ў пяці турах, яна на палову ачка апераджала Улада Харлінскага, Арцёма Паўлоўскага і Яўгена Калодку (Дзятлаўская гімназія). Хтосьці з гэтага квартэта і меўся стаць чэмпіёнам. Хоць яшчэ не страцілі шанцы і Павел Гізоўскі (Хвінявіцкая СШ), Андрэй Малахоўскі, Дзмітрый Свяцецкі, Цімафей Турык (усе з Казлоўшчынскай СШ). Састаў удзельнікаў чэмпіянату падабраўся роўны, таму і саперніцтва было напружанае.

Заключныя чатыры туры найбольш актыўна і бескампрамісна правёў Арцём Паўлоўскі. Тры перамогі вывелі яго на першае месца. Дарэчы, Арцём - адзіны з удзельнікаў чэмпіянату, які ні з кім не дзяліў ачкі. Альбо выйграваў (6 разоў), альбо прайграваў (3 паражэнні). I яго актыўнасць была ўзнагароджана ўрэшце чэмпіёнскім тытулам.



Шашкі: спаборніцтвы школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках у спаборніцтвах школьнікаў стала каманда Хвінявіцкай школы ў складзе Арцёма Паўлоўскага, Паўла Гізоўскага і Марыны Турок. У фінальнай гульні хвінявіцкія школьнікі перамаглі равеснікаў з Казлоўшчынскай школы.

За трэцяе прызавое месца спаборнічалі каманды Дзятлаўскай гімназіі і дзятлаўскай СШ №3. 3 прычыны няпоўнага складу каманды СШ №3 (у ёй адсутнічаў трэці нумар — дзяўчынка) перамога дасталася гімназістам, хоць партыі на першай і другой дошках хлопцы завяршылі ўнічыю.

Усяго ў турніры, які арганізавалі раённы аддзел адукацыі і раённая Федэрацыя шахмат і шашак, удзельнічалі 11 каманд з 9 школ. Дзятлаўская СШ № 1 і Казлоўшчынская СШ выступілі двума складами.



Фінішны рывок Венславоўскага

Завяршыўся чэмпіянат раёна па шашках. Чэмпіёнам 2011 года стаў Мікалай Венславоўскі.

Чарговы чэмпіянат і чарговае супрацьстаянне двух лідараў дзятлаўскіх шашак — Юрыя Чайкоўскага і Мікалая Венславоўскага. Па закону спартыўнага жанра, калі каляндар турніру складзены правільна, галоўная дзея павінна адбыцца ў заключным акце.

У апошнім туры спаборніцтваў яна і адбылася. На фінішную прамую лідарам выйшаў Чайкоўскі. На палову ачка ад лідара адставаў Венславоўскі. I заключныя дзве партыі ім належала згуляць між сабою.



Хуткія шашкі

Чэмпіёнам раёна па хуткіх шашках 2011 года (турнір адбыўся 22 — 23 студзеня) стаў кандыдыт у майстры спорту Мікалай Венславоўскі.

У вострае саперніцтва двух шматгадовых лідараў дзятлаўскіх шашак Венславоўскага і Чайкоўскага сёлета рашуча ўмяшаўся Аляксандр Масляк. Ён добра падрыхтаваўся да турніру і ў напружанай барацьбе саступіў пераможцу толькі палову ачка пры набраных 16,5. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стаў Юрый Чайкоўскі, на яго рахунку 14,5 ачка.