шашкі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Міжабласны шахматна-шашачны турнір

Арыгінальны шахматна-шашачны турнір адбыўся 3 — 4 ліпеня ў Дзятлаве. Чатыры каманды з трох абласцей Беларусі — Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай — спаборнічалі адначасова ў двух відах барацьбы на клеткавых дошках — у шахматах і шашках. Гульні праходзілі на пяці дошках адпаведна колькасці спартсменаў у кожнай камандзе. Адну партыю кожная пара сапернікаў гуляла ў шахматы, другую — у шашкі. У складзе камандаў выступілі майстры спорту, кандыдаты ў майстры і першаразраднікі.

Вынікам гібрыднага саперніцтва стала перамога гаспадароў турніру. Дзятлаўчане набралі 16,5 ачка і на адно ачко апярэдзілі сярэбранага прызёра каманду з горада Стаўбцы (Мінская вобласць). Па 14 ачкоў набралі каманды са Слоніма (Гродзенская вобласць) і Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) і падзялілі трэцяе месца. Такім чынам усе каманды сталі прызёрамі турніру.



АлімпіяТайм: Шашкі і шахматы

ШАШКІ

Чэмпіёнам раёна па рускіх шашках 2015 года стаў кандыдат у майстры спорту Юрый Чайкоўскі. Юрый Максімавіч лідыраваў у турніры ад старту і да фінішу. Віцэ-чэмпіён — Аляксандр Масляк. Бронзавы прызёр - Міхаіл Вяроўка, які летась дэбютаваў у чэмпіянаце раёна, а праз год узняўся да трэцяга месца.

ШАХМАТЫ

Чэмпіянат раёна па шахматах 2015 года выйграў Аляксандр Масляк. Чэмпіён паказаў абсалютны вынік - выйграў усе партыі. Другое месца заняў Віктар Урбановіч, трэцяе - Андрэй Лявончык.



МАЙСКІЯ ШАШКІ - 2014

Адбылося асабіста-каманднае першынство раёна па шашках з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК) прадпрыемстваў і арганізацый. Яго ўдзельнікамі былі 6 КФК сельгасарганізацый і 7 КФК прамысловых прадпрыемстваў. Кожную каманду складалі 2 мужчыны і адна жанчына. Турнір прайшоў у два этапы.

На першым (адборачным) этапе каманды спаборнічалі ў трох групах. На другім (фінальным) этапе спаборнічалі каманды, якія занялі аднолькавыя месцы ў адборачных групах. На абодвух этапах матчы праводзіліся па кругавой сістэме.



“ШАШАЧНАЯ ШКАТУЛКА”

Раённы аддзел адукацыі арганізаваў серыю турніраў пад агульнаю назваю “Шашачная шкатулка” для выхаванцаў дзіцячых садкоў горада і раёна.
Серыя пачалася ўнутранымі спаборніцтвамі ў садках. У першым дзятлаўскім садку чэмпіёнам стала Мілана Сокал, другое месца заняў Ягор Ерамейчык, трэцяе - Аляксандра Ганчар. У другім гарадскім садку два чэмпіёны - Алена Мезіна і Арцём Залеўскі, яны фінішавалі з аднолькавымі паказчыкамі. Трэцяе месца заняў Арцём Камароўскі.

Дарэчы, шашкамі ў гарадскіх садках займаюцца 39 чалавек. У кожным садку абсталяваны спартыўны пакой, набыты патрэбны інвентар для заняткаў.
Затым для юных шашыстаў быў арганізаваны чэмпіянат горада. Ад кожнага з садкоў у першынстве ўдзельнічалі па 8 спартсменаў. Адміністрацыі і выхавальнікі садкоў паклапаціліся пра належную падрыхтоўку сваіх дэлегатаў на першы чэмпіянат горада. Аддзел па фізкультуры, спорту і турызме райвыканкама выдаткаваў грошы для прэміявання ўдзельнікаў чэмпіянату.



ЧАЦВЁРТЫ ТУРНІР ІНВАЛІДАЎ

Адбыўся чацвёрты чэмпіянат раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” па шашках.

Прадэманстраваўшы стабільна паспяховую гульню ва ўсіх паядынках, пераможцам турніру стаў жыхар Наваельні Анатоль Баковіч, ён набраў 11 ачкоў.
На другім месцы з сумаю ў 9 ачкоў фінішаваў зямляк чэмпіёна Фёдар Кардаш.

На трэцяе прызавое месца, набраўшы па 8 ачкоў, прэтэндавалі леташні пераможца турніру У. Нічыпар і ?. Крэйдзіч. У. Нічыпар атрымаў перавагу, паводле рэгламента турніра, за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы, ён - трэці.

Дастойна апаніравалі фаварытам першынства за шашачнай дошкай А. Ляпешка, Я. Пуйта, Д. Абярухцін.



Турнір па шашках

Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" сумесна з аддзяленнем для маладых інвалідаў "Праменьчык" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры арганізацыйнай падтрымцы раённай федэрацыі шахмат і шашак правялі турнір па шашках.

Камандную перамогу атрымалі шашысты таварыства інвалідаў. Першае асабістае месца заняў Уладзімір Нічыпар, прызёрамі сталі Яніна Пуйта і Мікалай Герасімовіч.



Шашкі і шахматы ў летніках

Раённая шахматна-шашачная федэрацыя пры арганізацыйным удзеле аддзела адукацыі і аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама арганізавала асабіста-каманднае першынство раёна для дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у летніках - летніх аздараўленчых лагерах.

У шахматных спаборніцтвах перамагла каманда летніка "Эрудыт" з Дзятлаўскай гімназіі ў складзе Ягора Якабчука, Ільі Шмаўста, Паліны Латушкі. Другое месца заняла каманда летніка "Лідар" з Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва. На трэцім месцы — каманда летніка "Эколаг" з Гезгалаўскай гімназіі.

Пераможцамі ў асабістым заліку сталі: на першай дошцы — Аляксандр Дорда, на другой — Ілья Шмаўст, на трэцяй — Паліна Латушка.



Шашкі. Асабістае першынства дашкольнікаў

Асабісты чэмпіянат горада па шашках з удзелам дзяцей дашкольнага ўзросту фінішаваў 1 чэрвеня. Удзельнічалі ў першынстве выхаванцы двух гарадскіх дзіцячых садкоў.

На першым этапе спаборніцтваў у кожным з садкоў быў праведзены адбор найбольш паспяховых юных спартсменаў. На другім этапе па 6 юных шашыстаў спаборнічалі ў сваім садку па кругавой сістэме. Затым тыя ж удзельнікі спаборнічалі ў матчах з прадстаўнікамі другога садка. Набраныя на другім і трэцім этапах ачкі складаліся ў суму.

Сад №1 прадстаўлялі Максім Іванашка, Мікіта Самайловіч, Арцём Цітоў, Ягор Кедзік, Захар Шмыгін, Сяргей Нядбайлік. Сад №2 (ДЦРД) — Яраслаў Самсон, Даніла Шуляк, Віктар Кандратовіч, Яўген Кардаш, Мацвей Маскаль, Лізавета Сарока.



Шашкі. Другі раённы чэмпіянат па шашках

Адбыўся другі раённы чэмпіянат па шашках з удзелам выхаванцаў дзіцячых дашкольных установаў раёна.

У першы дзень турніру спаборнічалі шэсць каманд дашкольных установаў горада: па два калектывы дзятлаўскага садка №1 і ДЦРД №2, Казлоўшчынскага і Наваельнянскага садкоў. За кожную каманду выступілі па тры юныя спартсмены.

Камандным чэмпіёнам горада стала другая каманда ДЦРД №2 у складзе: Яраслаў Самсон, Арцём Пятраш, Віктар Кандратовіч. Другое месца заняла каманда Казлоўшчынскага садка, трэцяе - другая каманда Дзятлаўскага садка №1.



Шашкі. "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука"

Паспяхова выступіў на адкрытым рзспубліканскім турніры па шашках "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука" ў Слоніме дзятлаўскі шашыст Юрый Чайкоўскі. У турніры ўдзельнічалі 25 спартсменаў, у тым ліку 2 майстры спорту (мс) і 15 кандыдатаў у майстры спорту (кмс).

Набраўшы 13 ачкоў, перамог кмс С. Місюта з горада Кобрына Брэсцкай вобласці. Другі прызёр К. Кавалеўскі з горада Бранска (Расія) фінішаваў з 12 ачкамі.