Плаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Андрэй Ражко і Наталля Сакалоўская - лепшыя плыўцы раёна

У асабістым заліку мужчын перамог Андрэй Ражко (сырзавод). Другое месца заняў Генрых Якубчык ("Белтэлекам ), трэцяе — Міхаіл Бельскі (ДРБУ № 119).

У асабістым заліку жанчын першынствавала Наталля Сакалоўская. Другое месца заняла Анастасія Скрабец (кінавідэасетка), трэцяе — Лізавета Буйніц-кая (сырзавод).



Эстафетнае плаванне

Пераможца - каманда кінавідэасеткі.



Плаванне: Тэст Купера

Перамогаю каманды СВК “Хвінявічы” завяршыліся раённыя спаборніцтвы па плаванні (тэст Купера)



ПЛАВАННЕ І ВАЛЕЙБОЛ

РАЁННАЯ СПАРТАКІЯДА. ПЛАВАННЕ. ТЭСТ КУПЕРА

У камандным заліку першае месца занялі плыўцы ЦРБ: М. Гусеў, Т. Ермалаева, А. Куцко, С. Багдзель. Міхаіл Гусеў і Таццяна Ермалаева (залік па двух лепшых выніках) набралі ў суме 33116,2 бала.

Другое месца здабыла каманда жылкамунгаса, за якую плылі і. Лукашэня, Г. Сівіцкі, А. Дракель. У залік пайшлі вынікі Ігара Лукашэні і Генадзя Сівіцкага, іх сума склала 30441,6 бала.

Трэцім прызёрам стала каманда СВК “Русь-Агра” з сумаю Вольгі Васіленкі і Паўла Грыцука ў 30151 бал.

У асабістым заліку сярод мужчын лепшы вынік паказаў Міхаіл Гусеў (ЦРБ) – 17002,6 бала, ён праплыў за 10 хвілін 563 метры.

Другое месца заняў прадстаўнік СВК “Вензавец” Юрый Скрабец з вынікам 16398,6 бала, 543 метры.



РАЁННАЯ СПАРТАКІЯДА. ПЛАВАННЕ

Камандную эстафетную гонку ў басейне выйгралі плыўцы КФК СВК “Хвінявічы” (дыстанцыю праплылі за 3.54.54). У складзе пераможцаў выступілі Дзяніс Грынцэвіч, Вольга Лаўнік, Анатоль Грынцэвіч.

Другое месца заняла каманда раённага вузла электрасувязі ў складзе Вадзіма Жадзейкі, Крысціны Жадзейкі, Аляксея Ваўчка (3.55.05).

На трэцім месцы – плыўцы ЦРБ: Міхаіл Гусеў, Таццяна Ермалаева, Іван Пласконны (4.02.69).

Усяго ў спартакіядным турніры па плаванні ўдзельнічалі 15 эстафетных каманд.

Па-за конкурсам выступіла сямейная каманда, якая назвала сябе “Скрабец і С”. Юрый Скрабец, Анастасія Скрабец і Аляксандр Скрабец паказалі лепшы вынік – 3.26.59.



Плаванне. Тэст Купера

Перамогаю каманды ЦРБ завяршыўся турнір па плаванні (тэст Купера) з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК). Медыкі першынствавалі з сумаю 31979 ачкоў. У камандны залік пайшлі два лепшыя вынікі, якія паказалі Анатоль Куцко і Таццяна Ермалаева.



Эстафетнае плаванне

Першы турнір раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК) 2012 года — эстафетнае плаванне — завяршыўся перамогаю каманды СВК "Хвінявічы" (час на дыстанцыі — 3.37,42). За пераможную каманду выступілі Анатоль Грынцэвіч, Марына Турок, Дзяніс Грынцэвіч.

Другое месца заняла каманда аддзела адукацыі райвыканкама (3.43,14) у складзе: Юрый Скрабец, Анастасія Скрабец, Яўген Баканаў.

На трэцім прызавым месцы — каманда аддзела ўнутраных спраў райвыканкама (3.47,42). За яе плылі Віталь Панасевіч, Дзіна Кургун, Андрэй Ражко.



Брасам па здароўе

Скончыўся купальны сезон на азёрах і рэчках Дзятлаўшчыны, затое адкрыўся купальны сезон у басейне, які знаходзіцца ў будынку лазне-аздараўленчага камбіната горада Дзятлава па вуліцы Навагрудскай, 4.

Для ўсіх жадаючых паплаваць басейн будзе адкрыты для наведвання да сярэдзіны красавіка наступнага года. Плаванне з'яўляецца адным з тых відаў спорту, за кошт якога можна не толькі набыць выдатную фізічную форму, але і нядрэнна паправіць свае здароўе. Тым больш, што проціпаказанняў да плавания амаль няма.



Раённая спартакіяда КФК. Плаванне.

Адбыліся два турніры раённай спартакіяды-2011 па плаванні.

У дыстанцыйным плаванні амаль усе прызавыя месцы занялі прадстаўнікі трох калектываў фізічнай культуры (КФК) — жылкамунгаса, РАУС, СВК "Русь-Агра".

На 100-мятроўцы сярод мужчын першынстваваў Арцём Скерсь (ЖКГ) з вынікам 1 хвіліна 8 секунд. Другое месца заняў Максім Кастусік (СВК "Русь-Агра"), трэцяе — Андрэй Ражко (РАУС).

Заплыў на 50 метраў у жанчын выиграла Таццяна Райдзюк (СВК "Русь-Агра") з вынікам 40,5 секунды. На другім месцы — Дзіяна Кургун (РАУС), на трэцім - Юлія Кухта (УМС).