Міні-футбол



"Нiва" - чэмпiён!

У міні-футбол у Дзятлаве гуляюць многія, а перамагае - "Ніва". Штатны фаварыт у чарговым адкрытым чэмпіянаце горада перамог за яўнаю перавагаю. Сярэбранага прызёра "Фарсаж" чэмпіён апярэдзіў на камфортныя 8 ачкоў, прайграў за 20 матчаў усяго адзін раз. і забіў больш за ўсіх галоў (76), і прапусціў менш за ўсіх мячоў (31).



10-ы тур Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе

У нядзелю, 26 лютага, на гарадскім стадыёне Дзятлава адбыліся матчы 10-га тура Адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе.

Вынікі сустрэч наступныя:
Ніва" - "Наваельня" - 4:0
БНГ- "Круцілавічы" - 4:1
"Лібертас" - "Ніва" - 0:4
"FaZe" - "Фарт" - 5:0 (тэх.)



Дзятлаўская "Ніва" - лідар зімовага чэмпіянату раёна

Завяршыўся першы круг адкрытага зімовага чэмпіянату раёна па міні-футболе. Аднаасобны лідар — дзятлаўская "Ніва". У актыве каманды 7 перамог пасля 7 матчаў, 21 ачко і лепшая ў турніры розніца забітых-прапушчаных галоў — 46:15.



"Ніва" - чэмпіён турніру па міні-футболе

"Ніва" - чэмпіён турніру, ПМС - чэмпіён другого круга летняга адкрытага чэмпіянату раёна па міні-футболе.

"Ніва" пацвердзіла свой фаварытны статус і стала чэмпіёнам турніру. "Ніва" лепшая па ўсіх паказчыках: больш за ўсіх набила ачкоў (42), здабыла найбольш перамог (14), менш за ўсіх прайграла матчаў (2), найбольш забіла галоў (106), менш за ўсіх прапусціла галоў (36), і, урэшце, у яе складзе самы лепшы бамбардзір Дзяніс Добыш (26 галоў). "Ніва" прайшла турнір роўна, па разу прайграўшы ў першым і другім кругах. I прайграла памяркоўна: 0:2 — слонімскаму "Ювентусу" і 2:4 — каз-лоўшчынскаму ПМС. "Ніва" — лепшая, "Ніва" — чэмпіён!



Подзвігі "Лібертаса", "Фарта" і трыумвірат лідараў летняга адкрытага чэмпіянату раёна па міні-футболе

He заўсёды перамагае той, хто ўвогуле лепшы. Здараецца, і не так ужо рэдка, што лепшы саступае іншаму — таму, хто лепшы ў канкрэтны дзень, у канкрэтных умовах. Што і прадэманстраваў у сёлетнім летнім чэмпіянаце раёна па міні-футболе ахвочы (і перыядычна гатовы) да сенсацый навасёлкаўскі "Лібертас".

У адзін з гульнявых дзён турніру спачатку на Дзятлава абрынуўся спорны дождж, а затым на фаварытнага саперніка — слонімскі "Ювентус" — абрынуўся "Лібертас". I пакуль аб'ектыуна мацнейіііы "Ювентус" спрабаваў у звыклай манеры тэхнічна абвесці-пераплысці сапернікаў і лужыны на паляне, "Лібертас" нагружаў зону абароны слонімцаў доўгімі прамалінейнымі накідамі мяча. I... забіваў.



ПЕРАМАГЛА "УСМЕШКА"

У Дзятлаве, на футбольнай пляцоўцы са штучным пакрыццём стадыёна "Колас", прайшоў раённы моладзевы турнір па міні-футболе. Спаборніцтвы ладзіліся пад эгідай раёмнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Асноўнай мэтай сустрэчы была арганізацыя занятасці падлеткаў, у тым ліку схільных да супрацьпраўных дзеянняў, у вольны ад вучобы час.

У сяброўскім матчы сустрэліся зборная моладзевая каманда Вензаўца-Міроўшчыны "Сняжынка" і каманда падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, "Усмешка". Галоўным суддзёй турніру быў настаўнік фізічнай культуры сярэднай школы №1 горада Дзятлава Уладзімір Якаўчык.



МІНІ-ФУТБОЛ: 3-і летні чэмпіянат раёна

Перамогаю дзятлаўскай каманды “Белая Русь” завяршыўся 3-і летні чэмпіянат раёна па міні-футболе. Да гэтага два чэмпіянаты запар выйгравала дзятлаўская “Ніва". “Беларусы” апярэдзілі "Ніву" ды іншых сапернікаў па ўсіх паказчыках. Яны атрымалі найбольш перамог - 10, забілі больш за іншыя каманды галоў - 65 і найменш прапусцілі - 18. Натуральна і ачкоў набралі больш за ўсіх - 31.

За чэмпіёна гулялі: Уладзімір Ганчар, Дзяніс Добыш, Максім Юганаў, Андрэй Лябецкі, Андрэй Жыдко, Вадзім Дранковіч, Дзмітрый Макарчык, Аляксандр Пятроўскі, Віктар Пусько.



МІНІ-ФУТБОЛ: 6-8 ТУРЫ

Адбыліся матчы 6-8 тураў чэмпіянату раёна па міні-футболе. “Ніва” буйна перамагла “Маладежку” – 12:4 і “ДЮСШ” – 6:5 і упэўнена ўзначаліла чэмпіянат (19 ачкоў). Супервынікова ў гэтых матчах згуляў Іван Русін, які забіў 11 галоў і за яўнаю перавагаю ўзначаліў спаборніцтва бамбардзіраў, яцпер на яго рахунку 22 галы.

“Спартак” перамог “Маладежку” – 8:4 і займае другое месца ў турніры (14 ачкоў). “ДЮСШ”, якая дамаглася перавагі над “Басотаю” – 6:5, на цяперашні час – трэцяя (9 ачкоў).



МІНІ-ФУТБОЛ. ПЕРШЫ КРУГ

Завяршыўся першы круг чацвёртага раённага зімовага чэмпіянату па міні-футболе. На лідарскую пазіцыю выйшла дзятлаўская “Ніва” (13 ачкоў у пяці матчах). “Ніва” атрымала чатыры перамогі і адзін матч завяршыла ўнічыю.

На другім месцы – наваельнянскі “Спартак”. Сёлета менавіта добра арганізаваны “Спартак” з’яўляецца асноўным канкурэнтам дзеючага чэмпіёна і фаварыта “Нівы”. У “Спартака” тры перамогі і дзве нічыі, 11 ачкоў.

На трэцім месцы дзятлаўская “Басота” (7 ачкоў, дзве перамогі, адна нічыя, два паражэнні).



“НІВА” – ЧЭМПІЁН РАЁНА

Перамогаю каманды “Ніва” (Дзятлава) завяршыўся летні чэмпіянат раёна па міні-футболе.

“Ніва” прадубліравала леташні поспех і другі раз запар стала чэмпіёнам. Каманда ад пачатку турніру з’яўлялася яго фаварытам і прайграла ўсяго адзін матч – фінішны. Вялікага значэння для чэмпіёна гэты матч не меў, бо “Ніва” была ўжо недасяжная як пераможца турніру.

А вось для саперніка – дзятлаўскай ДЮСШ – апошні матч стаўся самы важны. Перамога над чэмпіёнам – 2:1 – вывела ДЮСШ на другое месца.

Трэцяю фінішавала дзятлаўская “Звязда” (летась была чацвёртая), зрабіўшы ракіроўку з леташнім бронзавым прызёрам наваельнянскім “Спартаком”.
Наступныя месцы занялі “Ава” (пятае), “Фарсаж” (шостае), “Навагрудская” (сёмае).