лыжы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


На лыжах з сям'ёй і школай

Зімой самы жаданы від спорту - катанне на лыжах. Гэта займальны занятак, здольны прыносіць задавальненне як дзецям, так і дарослым.

Заняткі на свежым паветры пазітыўна прымаюцца вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца настаўнік фізічнай культуры гэтай школы Рычард Папянюк:



ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ: Сярэбраная каманда Раготнаўскай школы

Выдатна выступілі ў абласной спартакіядзе па месцы жыхарства, якая адбылася ў Навагрудскім раёне (біятлонна-спартыўны комплекс у Сяльцы), лыжнікі Раготнаўскай школы пад кіраўніцтвам трэнера Мікалая Анацкі.

Абедзве каманды (хлапечая і дзявочая) сталі сярэбранымі прызёрамі ў эстафетных гонках на 3 (хлопцы) і 2 (дзяўчаты) кіламетры.



“ДЗЯТЛАЎСКАЯ ЛЫЖНЯ – 2013”

Удзельнікамі “Дзятлаўскай лыжні – 2013”, якая адбылася ў суботу, 16 лютага, сталі прадстаўнікі 39 прадпрыемстваў і арганізацый раёна, 9 сельгасарганізацый, 14 школаў. Усяго 378 чалавек. 47 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў выставілі свае каманды для ўдзелу ў эстафеце.

Першае месца ў эстафеце прадпрыемстваў і арганізацый заняла падатковая інспекцыя. На другім месцы лыжнікі райвыканкама, на трэцім – спіртзавода.

У эстафеце сельгасарганізацый першынствавалі спартсмены СВК “Дварэц-Агра”. Другое месца заняла каманда СВК “Хвінявічы”, трэцяе – СВК “Слава працы”.

У эстафеце школаў першае месца на рахунку Казлоўшчынскай СШ. Другое месца заняла каманда Рудаяварскай школы, трэцяе – Хвінявіцкай.



ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ: РАГОТНАЎСКІЯ ЛЫЖНІЦЫ

Дзявочая каманда Раготнаўскай школы – чэмпіён абласной спартакіяды

Два дні на трасах лыжна-біятлоннага цэнтра ў вёсцы Сялец (Навагрудскі раён) спаборнічалі зборныя каманды дзяцей і падлеткаў усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Каманду Дзятлаўскага раёна склалі лыжнікі Раготнаўскай школы (трэнер Мікалай Анацка). У першы дзень хлопцы спаборнічалі ў індывідуальнай гонцы на тры кіламетры, дзяўчынкі – на два кіламетры. Таццяна Саўко стала бронзавым прызёрам, а дзявочая каманда ў складзе Ангеліны Анушкевіч, Таццяны Брынды, Таццяны Саўко, Людмілы Барадзюк у камандным заліку па выніку дня заняла першае месца.

У другі дзень спартакіяды адбыліся эстафетныя гонкі. Дзявочая каманда (Ангеліна Анушкевіч, Таццяна Брында, Таццяна Саўко) фінішавала першая. Другое месца заняла каманда Смаргонскага раёна, трэцяе – Навагрудскага.



РАСПАЧАЛІ СЕЗОН ЛЫЖНІКІ

Паспяхова распачалі свой сезон спаборніцтваў раготнаўскія лыжнікі-біятланісты трэнера Мікалая Анацкі. 10-11 студзеня ў Сяльцы пад Навагрудкам раготнаўцы ўдзельнічалі ў абласных лыжных індывідуальных гонках з праграмы Алімпійскіх дзён моладзі. 80 юных спартсменаў прадстаўлялі Смаргонскі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Свіслацкі раёны і горад Навагрудак.

Дзятлаўчане заваявалі 6 медалёў. Найбольш паспяхова выступіла Алена Апанасік. Яна стала двухразоваю віцэ-чэмпіёнкаю на дыстанцыі 3 кіламетры. Два разы — вольным і класічным ходам — Алена фінішавала другою.



Лыжнікі-снайперы на рэспубліканскай арэне

Традыцыйна паспяхова выступіла на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба зборная каманда Гродзенскай вобласці.

У яе складзе былі дзве прадстаўніцы Дзятлаўскага раёна — Таццяна Саўко і Хрысціна Загдай.

Хрысціна паказала 9-ы вынік у лыжнай гонцы і 10-ы — у стральбе. Таццяна ў лыжнай гонцы была 18-я, але кампенсавала ачковы недабор выдатнай стральбою — у ціры яна паказала лепшы вынік сярод дзяўчынак сваей узроставай групы: 97 з 100.



Лыжнікі - снайперы

Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбыліся пад Навагрудкам. Там у адзін дзень спаборнічалі каманды малодшай і старэйшай узроставых груп.

За старэйшых ад нашага раёна выступілі Таццяна Саўко, Хрысціна Загдай, Дзмітрый Татарынаў, Юрый Мацюк.

Таццяна Саўко заняла 3-е месца ў біятлоне (стральба + лыжная гонка), Юрый Мацюк стаў 3-ці на лыжнай дыстанцыі. Каманда нашага раёна фінішавала на трэцім месцы.



Медальная каманда

10 медалёў і чэмпіёнства ў агульнакамандным заліку прывезла з абласной зімовай спартакіяды для сельскіх жыхароў раготнаўская каманда трэнера Мікалая Анацкі.

Абласная зімовая спартакіяды прайшла 18 - 19 лютага ў Лідзе.

У першы дзень спаборніцтваў адбыліся індывідуальныя гонкі. I ў кожнай з чатырох намінацый (хлопцы і дзяўчаты да 18 гадоў, мужчыны і жанчыны ад 18 і старэйшыя) раготнаўскія лыжнікі здабылі прызавыя месцы.



Лыжныя гонкі

3 абласной спартакіяды дзяцей і падлеткаў 1998-99 гадоў нараджэння (па месцы жыхарства) стартавала ў сезон раготнаўская каманда лыжнікаў трэнера Мікалая Анацкі.

Дзявочая каманда ў складзе Крысціны Загдай, Таццяны Саўко, Дзіяны Татарынавай стала чэмпіёнам у эстафеце. Хлопцы ў эстафеце фінішавалі чацвёртыя.

Па выніках усіх дысцыплін дзявочая каманда стала сярэбраным прызёрам спартакіяды, прапусціла наперад каманду Навагрудскага раёна і апярэдзіла смаргонскіх дзяўчат.



АлімпіяТайм: Лыжныя гонкі

Па апошнім снезе завяршылі сезон раготнаўскія лыжнікі-біятланісты. Дзмітрый Татарынаў паспеў адзначыцца ў складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах "Снежны снайпер" прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У асабістым заліку спаборніцтваў па стральбе ён стаў бронзавым прызёрам.
У лыжнай гонцы заняў 19-е месца. I па суме двух дысцыплін на 8-ым месцы трапіў у дзясятку лепшых.

11 — 13 сакавіка прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы каманднага першынства па лыжных гонках з праграмы рэспубліканскай спартакіяды сельскіх жыхароў. У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці вызначыліся раготнаўскія лыжнікі Сяргей Брында і Алена Апанасік.