лёгкая атлетыка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дасягненні Леаніда Герасімчыка

Рэспубліканская бронзавая перамога ў лёгкаатлета з Дзятлаўскай ДЮСШ

У студзені 2019 года на лёгкаатлетычным манежы ў Гомелі прайшла першая ў новым годзе Рэспубліканская сустрэча наймацнейшых лёгкаатлетаў, у якой прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты 2004-2005 гадоў нараджэння.



Дзмітрый Заяц і Вікторыя Конан - удзельнікі рэспубліканскай спартакіяды

26-27 студзеня ў Брэсцкім лёгкаатлетычным манежы адбылася Рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы з удзелам юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння.

У спрынце на 60 метраў дзятлаўчанін Дзмітрый Заяц быў адзіным прадстаўніком не толькі Дзятлаўшчыны, але і Гродзенскай вобласці. У кваліфікацыйным забегу Дзмітрый фінішаваў з восьмым часам (7,73) і прайшоў адбор у фінальны забег. У фінале ён палепшыў свой час (7,693) і заняў сёмае месца з 26 удзельнікаў спрынта.

Менш вынікова склалася для Дзмітрыя барацьба на 200-метровай дыстанцыі. У кваліфікацыйным забегу ён паказаў адзінаццаты час (25,36) і ў фінальную васьмёрку не трапіў.



ЧЭМПІЁН АБЛАСНОЙ СПАРТАКІЯДЫ

Чэмпіёнам спартакіяды Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод вучняў ДЮСШ і СДЮШОР 1999-2000 гадоў нараджэння і малодшых, якая адбылася 24 – 25 студзеня ў Гродне, стаў Яфім Шалятун з Наваельні. Яфім перамог у скачках у вышыню і стаў сярэбраным прызёрам у трайным скачку. Трэніруе хлопца ў Наваельнянскім аддзяленні Дзятлаўскай ДЮСШ трэнер Уладзімір Каўцэвіч.



ЗІМОВЫЯ СТАРТЫ ЛЁГКААТЛЕТАЎ

Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ годна выступілаў чэмпіянаце вобласці па лёгкай атлетыцы з удзелам юніёраў 1994-1995 гадоў нараджэння і абласной спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШОР. Спаборніцтвы адбыліся 14-15 студзеня ў гродзенскім лёгкаатлетычным манежы ГУ ЦСК "Нёман" з удзелам 180 спартсменаў.

Праграму спаборніцтваў склалі забегі на 60, 300, 600, 1000, 2000 метраў, 60 метраў з бар'ерамі, скачкі ў вышыню, даўжыню, трайны, штурханне ядра. За каманду Дзятлаўскай ДЮСШ выступілі Ігар Вінцукевіч, Дзіна Кургун, Ірына Афанасенкава, Іван Варабей, Дзмітрый Якаўчык, Мікіта Дрозд, Ангеліна Дулебянец, Таццяна Хрышчановіч, Аляксандра Аўдзеенка.



Прабег Міру

Дзятлаўчане актыўна паўдзельнічалі ў абласных лёгкаатлетычных спаборніцтвах "Прабег міру" з праграмы рэспубліканскага "Алімпійскага дня бегу".

Старэйшына нашай каманды Станіслаў Муха (узроставая катэгорыя 60-64 гады) прабег 10 кіламетраў. Паспяховай дэбютанткай на гэтай жа дыстанцыі выступіла Ірына Афанасенкава - самая маладая ў камандзе раёна.



Лёгкая атлетыка

Каманда работнікаў установаў адукацыі выйшла пераможцаю турніру раённай спартакіяды КФК — лёгкаатлетычны тэст Купера.

Юрый Скрабец і Іван Карэнка на дваіх набралі 196 310 ачкоў. Другое месца занялі прадстаўнікі Казлоўшчынскага ліцэя - Анатоль Бортка і Анастасія Грынцэвіч з сумаю 194 330 ачкоў.

На трэцім месцы фінішаваў дуэт СВК "Слава працы" - Вячаслаў Палуносік і Вера Браніцкая (192 570 ачкоў).



Легкая атлетика. "Мирские старты"

Успехом отметилась команда Дятловского района на республиканском легкоатлетическом турнире "Мирские старты" из программы республиканского спортивно-оздоровительного праздника "Несвиж - культурная столица Беларуси",

Наши стайеры стартовали на всех трех зачетных дистанциях - 10.000, 5.000, 2.000 метров. А наиболее отличились на "десятке".

Александр Авдеенко, бывший выпускник Дятловской ДЮСШ, в возрастной категории 18-19 лет финишировал первым. В этой же категории третье место занял Сергей Трошко, тоже воспитанник ДЮСШ. Тренер ДЮСШ Оксана Афанасенкова в категории 40-44 года финишировала второй. Виктор Пусько, также тренер ДЮСШ, в возрастной категории 20-34 года занял 12 место, но показал лучший результат в команде Гродненской области.



Лёгкая атлетыка

Поспехам адзначылася каманда Дзятлаўскага раёна на рэспубліканскім лёгкаатлетычным турніры "Мірскія старты" з праграмы рзспубліканскага спартыўна-аздараўленчага свята "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі",

Нашы стаеры стартавалі на ўсіх трох заліковых дыстанцыях - 10.000, 5.000, 2.000 метраў. А найбольш вызначыліся на "дзясятцы".

Аляксандр Аўдзеенка, колішні выпускнік Дзятлаўскай ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 18-19 гадоў фінішаваў першы. У гэтай жа катэгорыі трэцяе месца заняў Сяргей Трошка, таксама выхаванец ДЮСШ. Трэнер ДЮСШ Аксана Афанасенкава ў катэгорыі 40-44 фінішавала другою. Віктар Пусько, таксама трэнер ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 20-34 гады заняў 12 месца, але паказаў лепшы вынік у камандзе Гродзенскай вобласці.