хакей



Хакей "Залатой шайбы"

У 1997 годзе ў Беларусі ў рэспубліканскім фармаце быў адроджаны знакаміты ўсесаюзны турнір для дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба". 3 таго чаcу апякуецца над ім Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Пастаяннымі ўдзельнікамі турніру на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях з'яўляюцца каманды Дзятлаўскага раёна.

Раённы турнір

Сёлета раённы турнір прайшоў у трох узроставых групах: малодшай, сярэдняй і старэйшай. У папярэднія гады хлопцы спаборнічалі ў дзюх групах. Сёлетняя трэцяя ўзнікла з жадання юных хакеістаў і прапановы бацькоў. Марозная зіма выдалася даволі працяглая: Лядовы каток на гарадскім стадыёне ў Дзятлаве працаваў 36 дзён, і часу на хакейныя баталіі хапіла ўсім узростам.



"АЛМАЗНАЯ" ВЯРШЫНЯ I ЧЭМПІЁНСКАЯ "ЮНОСТЬ"

36 гадоў назад - у сакавіку 1980-га - дзятлаўская хакейная каманда "Алмаз" стала чэмпіёнам рэспубліканскага і ўдзельнічала ва ўсесаюзным фінальным турніры на прыз клуба "Залатая шайба". А лідары каманды Аляксандр Жэгала і Анатоль Жук згулялі матч у складзе зборнай каманды СССР.

Хакей у Дзятлаве пачаўся ў 1967 годзе. Тады нядаўняму выпускніку Беларускага інстытута фізкультуры Валерыю Петрыкевічу прапанавалі ўзначаліць гарпасялковую ДЮСШ. У спартшколе Валерый Міхайлавіч трэніраваў футбалістаў. Блізілася зіма, і трэнер-дырэктар занепакоіўся, як прадоўжыць на снезе арганізаваны трэніровачны працэс. Рашэнне прыдумаў неардынарнае: замяніць бутсы канькамі, мяч — шайбай. Думка, увогуле, была не арыгінальная: тым часам футбольныя майстры спорту нярэдка гулялі зімою ў хакей, а знакаміты Усевалад Баброў быў лідарам зборных камандаў СССР — і футбольнай, і хакейнай.



"ЗАЛАТАЯ ШАЙБА" 3 СЯРЭБРАНЫМ АДЦЕННЕМ

Дзятлаўскія хлопцы (старэйшая група) - сярэбраныя прызёры абласнога турніру "Залатая шайба"

Барацьбу за першае месца ў сваёй (другой) адборачнай групе хлопцы выйгралі. Былі пераможаны каманды Зэльвенскага (11:0), Навагрудскага (2:1), Смаргонскага (4:0) раёнаў. Бераставіцкая каманда на матч не з'явілася, і дзятлаўчанам была залічана тэхнічная перамога (5:0). За тры матчы хлопцы закінулі сваім сапернікам 22 шайбы, прапусцілі тольку адну — ад прынцыповага саперніка з Навагрудскага раёна.

Тым часам яшчэ больш вынікова завяршылі спаборніцтвы ў першай адборачнай групе хакеісты Карэліцкага раёна. Яны перамаглі сваіх сапернікаў з агульным лікам 30:3.



ХАКЕЙ. ЗАЛАТАЯ ШАЙБА

Пакуль быў мароз і лёд, арганізатары, а імі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, паспелі правесці раённы турнір па хакеі “Залатая шайба” ў малодшай узроставай групе школьнікаў (2001 год нараджэння і маладзейшыя).

У спаборніцтвах удзельнічалі 5 камандаў, якія прадстаўлялі Гезгалаўскую СШ, СШ №3, СШ №1, Казлоўшчынскую СШ, Дзятлаўскую гімназію.
Выдатна выступіла гімназічная каманда пад кіраўніцтвам выкладчыка фізкультуры С. Плюты, якая перамагла ўсіх сваіх сапернікаў: Гезгалаўскую СШ – 5:3, СШ №3 – 4:1, СШ №1 – 4:2, Казлоўшчынскую СШ – 5:3.



ХАКЕЙ. “ЗАЛАТАЯ ШАЙБА”

Стартаваў чэмпіянат раёна па хакею “Залатая шайба” сярод дзяцей і падлеткаў старэйшай узроставай групы. 30 студзеня ў Дзятлаве адбыліся спаборніцтвы групавога этапу першынства.

Пераможцаю першай групы стала каманда Дзятлаўскай СШ №3. Яна перамагла сапернікаў з Наваельні (16:0) і Хвінявічаў (7:0). Ёй залічана тэхнічная перамога над камандаю Казлоўшчынскай школы (5:0) з прычыну не выхаду саперніка на матч. З шасцю ачкамі пры розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў 28:0 СШ №3 заняла першае месца ў групе.

На другім месцы – каманда Казлоўшчынскай СШ (4 ачкі; розніца шайбаў – 10:7). Яна перамагла каманды Хвінявіцкай СШ (4:0) і Наваельняскай СШ (6:2).

Трэцяе месца ў групе занялі хлопцы з Хвінявічаў (2 ачкі; розніца шайбаў –3:13). Яны перамаглі сапернікаў з Наваельні (3:2).



Хакейны "Каласок"

У абласных спаборніцтвах па хакеі з праграмы спартакіяды длязяцей і падлеткаў "Каласок" удзельнічалі 9 каманд.

Юныя хакеісты Дзятлаўскага раёна выйгралі ў равеснікаў з Бераставіцкага раёна (4:0), згулялі ўнічыю з прадстаўнікамі Карэліцкага раёна (1:1) і прайгралі ашмянцам (0:4).

Занялі ў групе "А" трэцяе месца і на фінальным этапе спаборнічалі за пятае месца з камандаю Гродзенскага раёна. Нашы перамаглі (2:1) і фінішавалі ў турніры пятыя сярод дзевяці каманд-удзельніц.



Хакей. Турнір "Залатая шайба"

I сёлетнім пераможцам раённага дзіцячага турніру па хакею "Залатая шайба" стала каманда дзятлаўскай СШ №3. Юныя хакеісты выкладчыка-трэнера Аляксандра Жэгалы перамагаюць год за годам. У мінулую нядзелю, 27-га лютага, у Гезгалах фаварыты турніру спачатку буйна абыгралі каманду Наваельнянскай школы — 11:0. У фінале сустрэліся з гаспадарамі пляцоўкі — хакеістамі Гезгалаўскай гімназіі. Дзятлаўчане выйгралі 6:2 і сталі чэмпіёнамі.

Калі хто пасуне іх з чэмпіёнскай вяршыні ў бліжэйшыя год-два, то будзе ім, найбольш верагодна, гезгалаўская каманда. Усяго трэці год гезгалаўскія хакеісты ўдзельнічаюць у турніры, а ўжо дайшлі да фіналу. Мяркуючы з таго, як падтрымлівалі сваю каманду гезгалаўскія балельшчыкі, дзіцячы хакей у Гезгалах з усё большай упэўненасцю становіцца на канькі.