"ПЕРАМОГА"

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Электронныя карткі - на кожнага пацыента

Прайшло пасяджэнне раённага медыка-санітарнага савета, на якім абмяркоўваліся вынікі дзейнасці Установы аховы здароўя "Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца" за 2018 год, меры па паляпшэнні медыцынскага забеспячэння насельніцтва раёна і заданы на 2019 год.



Прафсаюз: пра работу і здароўе

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы сабраліся члены раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з нагоды важнай і неабходнай для установаў, у якіх яны працуюць, падзеі.



"Маме не гаварыце, каб не плакала"

Апошнія часці савецкіх войскаў выйшлі з Афганістана 15 лютага 1989 года. Доўгіх дзесяць гадоў слова Афганістан было кашмарам для жонак і матуляў усяго Савецкага Саюза. Нашаму земляку, Дзмітрыю Лазовіку, на жаль, не ўдалося выжыць і вярнуцца дадому, убачыць сваіх родных.



Без права на забыццё

Нямала вады сплыло з таго часу, калі скончылася вайна ў Афганістане. Праз гэтыя выпрабаванні прайшлі тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Сярод іх - наш зямляк Аляксандр Шылаў.



Гучы, родная мова!

7 лютага ў сярэдняй школе №1, 8 лютага ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшоў раённы творчы конкурс "Гучы, родная мова!" для навучэнцаў школ.



На кантролі - паводзіны непаўналетніх

Па выніках 2018 года ў раёне ўзрасла колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі: 5 падлеткаў учынілі 7 злачынстваў (у 2017 годзе 3 падлеткі ўчынілі 4 злачынствы), сярод іх 4 непаўналетнія, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, былі жыхарамі суседніх - Зэльвенскага, Мастоўскага, Навагрудскага



Вайсковая справа - пачэсная

Мяне завуць Дзмітрый Юшкевіч, я выпускнік Наваельнянскай сярэдняй школы, курсант ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Хачу звярнуцца да юнакоў Дзятлаўскага раёна, якія яшчэ не вызначыліся з выбарам будучай спецыяльнасці.



Удастоены высокай узнагароды

15 лютага будзе адзначацца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Да гэтай юбілейнай даты Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 года №409 установлены юбілейны медаль "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана".



Гартаючы старонкі школьнага жыцця

Ёсць сярод сцюдзёнай зімы цудоўнае свята, якое збірае ўсіх на маленькай радзіме і сагравае сэрцы. Гэта традыцыйны вечар-сустрэча з выпускнікамі. Колькі шчаслівых падзей у памяці кожнага захоўвае свята.



Распрастай крылы, будучы ваенны

У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава 28 студзеня для навучэнцаў выпускных класаў у рамках прафарыентацыйнай работы была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.