Зямля пад белымі крыламі



НАГАРОДАВІЧЫ. РАДЗІМА ВІКЕНЦІЯ ДМАХОЎСКАГА

За 16 кіламетраў ад раённага цэнтра размешчана вёска Нагародавічы. У мінулым гэта сяло Пацаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерніі. Нагародавічы — гэта яшчэ і мястэчка, дзе нарадзіўся Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі, вядомы мастак 19 стагоддзя. На працягу ўсяго жыцця ён ніколі не забываўся пра сваю малую радзіму, часта наведваўся ў Нагародавічьі. Прыгажосць гэтых мясцін адлюстравана на адной з яго работ, якая так і называецца — "Радзіма". Другая назва карціны — "Двор у Нагародавічах".

3 таго часу мінула шмат гадоў, змянілася не адно пакаленне людзей, якія раслі і выхоўваліся ў гэтым утульным мястэчку Дзятлаўшчыны. Яно і цяпер вабіць сваей прыгажосцю. Складальнікамі яе з'яўляюцца лес, які размясціўся побач з вёскай, рака Дзятлаўчанка, дзе ў вольны час можна парыбачыць, спевы птушак. Ну, і вядома, багаццем Нагародавічаў, як і любога другога населенага пункта, з'яўляюцца людзі. Іх жыццёвыя гісторыі і складаюць летапіс вёскі.



Вясковы каларыт

Веска Касцюкі — невялікі населены пункт Данілавіцкага сельскага Савета. Размешчана веска ў прыгожых і ціхіх мясцінах, прырода якіх уражвае сваей адметнай прыгажосцю.

Як сведчыць кніга "Памяць", назва вёскі з'яўляецца вытворнай ад прозвішча Касцюк. У 1909 годзе ў гэтым населеным пункце налічвалася 50 гаспадарак, 300 жыхароў. Сёння ў вёсцы жыве толькі дваццаць восем чалавек.



Пад шатамі старых ялін

Стараельня цяпер належыць Данілавіцкаму сельскому Cавету. У мінулым гэта быў населены пункт Кашалёўскай воласці Навагрудскага павета, налічваў 19 двароў, 137 жыхароў. Якое сучаснае жыццё вёскі, карэспандэнтка газеты "Перамога" высветліла ў час наведвання гэтага населенага пункта.

Пачалося знаёмства з ім з размовы са старастай Стараельні ГаЛінай Міхайлаўнай Семярнік.
Яна былая настаўніца матэматыкі. Працавала ў мясцовай базавай школе, пэўны час дырэктарам якой быў Уладзімір Мітрафанавіч Бондар. Школа мела зямельны ўчастак, на якім вучні і настаўнікі вырошчвалі агародніну. Гэта давала магчымасць забяспечваць дзяцей бясплатным харчаваннем. Таксама пры школе быў гадавальнік, дзе вырошчвалі дрэвы: дубы, бярозы, клёны.



ВЁСКІ Ў ЛЯСНОЙ ЦІШЫ

Вёскі Ганчары і Калпінскія — блізкія суседкі, якія размясціліся побач, улясной цішы. Вядуць да іх сцежкі-дарожкі, што "вужамі" бягуць праз лес. Знайсці правільны курс па іх нялёгка: заезджаму чалавеку можна і заблукаць. Цяпер у гэтых мясцінах зусім нешматлюдна. У Ганчарах жывуць толькі тры чалавекі, у Калпінскіх — восем.

Побач з гэтымі населенымі пунктамі некалі размяшчаўся хутар Кабыльчыцы, пра які цяпер нагадваюць толькі рэшткі ад хатаў.
Пра гісторыю Ганчароў-Калпінскіх вядома не так ужо і многа.



Вёска ў квецені чаромхаў

"Деревенька моя, деревенька-колхозница,
в веснушках черемух стоишь над рекой".

Гэтыя словы вядомай песні кранаюць сэрца любога чалавека, для якога простая прыгажосць вясковых краявідаў з'яўляецца даражэйшай за гарадскую утульнасць.

Вось і Ала Каменская, нягледзячы на магчымасць пераехаць у горад, засталася ў роднай вёсачцы Русакі. Сустрэўшыся з гэтай жанчынай, карэспандэнтка газеты распытала ў яе пра гісторыю мясцін, іх ураджэнцаў.



Хрольчыцы. Нарысы пра іх жыхароў

Вёска Хрольчыцы, згодна з дадзенымі кнігі «Памяць», яшчэ напрыканцы 90-х гадоў налічвала больш за восемдзесят жыхароў. Сёння, як адзначае стараста населенага пункта Іван Віктаравіч Лазовік, у Хрольчыцах жывуць 26 вяскоўцаў. А пачыналася гісторыя вёскі і ўвогуле з некалькіх хатаў. Першым уладальнікам населенага пункта быў пан Хрольчыцкі — адсюль і вытворная назва вёскі.

Самая старэйшая з яе жыхароў — Ніна Паўлаўна Гранкоўская. Яна з таго пакалення людзей, дзяцінства якіх апаліла Вялікая Айчынная вайна. Ніна Паўлаўна была сувязной партызанскага атрада, у якім ваяваў родны брат яе мамы. Неяк, узгадвае жанчына, дзядзька папрасіў яе схадзіць у Круцілавічы, паглядзець, ці ёсць там немцы. На зваротным шляху дзяўчынку затрымалі. Толькі дапамога настаўніка, ды слёзныя просьба мамы, якая стаяла на каленях перад паліцаямі, дазволілі Ніне выйсці з-пад варты.



ЯБЛЫНЕВАЯ ВЁСКА: ЗАМАЛЁЎКІ АБ ЯЕ ЖЫХАРАХ

Веска Яблынька Парэцкага сельскага Савета — адносна малады населены пункт. Утварыўся ён напрыканцы пяцідзясятых гадоў. Адбылося гэта, як узгадваюць цяперашнія жыхары вёскі, пры старшыні мясцовага калгаса Міхаіле Камінскім. Людзям пачалі даваць надзелы зямлі, на якіх яны паступова будаваліся, пераязджалі з хутароў. Так і ўтварылася невялікая вёсачка, якую на той момант склалі трыццаць падворкаў.

ЯБЛЫНЯ НА ПАДВОРКУ

Назва населенага пункта пайшла ад слова “яблыня”. Разважаючы, як назваць вёску, жыхары ўзгадалі старую яблыню, якая расла на падворку заможнага чалавека па прозвішчы Карабач. Быў у гэтых мясцінах і яшчэ адзін даволі багаты гаспадар — Дзяхцевіч. Жыў ён з жонкай і дочкамі. "Емкі ён быў паўпанак, моцны гаспадар, — гавораць цяперашнія вяскоўцы. — Аднак, нягледзячы на сваю заможнасць, па-людску ставіўся да астатніх. Хай я і багаты, але ж без людзей не абыдуся, - казаў ён”.



СТУДЗЕРАЎШЧЫНА: ЯЕ ГІСТОРЫЯ І ПАДАННІ

Яшчэ больш за дзесяць гадоў таму ў Студзераўшчыне, якая цяпер уваходзіць у склад Войневіцкага сельскага савета, жылі 155 вяскоўцаў.

Сёння ў гэтай мясцовасці -- 70 чалавек. Моладзі -- больш за дваццаць чалавек. У спадчыну ім дасталася цікавая гісторыя вёскі, багатая на легенды і паданні, традыцыі. Усё гэта ўзгадваецца ў своеасаблівым летапісе, які створаны ў Студзераўшчынскім доме фальклору. На старонках летапісу -- успаміны старажылаў гэтай мясцовасці, многіх з якіх ужо няма ў жывых. Захавала іх цікавыя аповеды Аліна Міхайлаўна Мішчук, цяперашні кіраўнік мясцовага Дома фальклору. А, увогуле, яго гісторыя пачынаецца з 1958 года -- са звычайнага сельскага клуба, пры якім ладзіліся вечарыны і танцы, на якіх адпачывала мясцовая моладзь. Увогуле, як узгадваюць вяскоўцы, жыхары Студзераўшчыны былі вясёлымі і актыўнымі людзьмі, якія любілі спяваць і танцаваць. Танцавалі польку, падыспань, кракавяк, падыспань, спявалі прыпеўкі.

У свой час Студзераўшчынскі сельскі клуб узначальвалі Соф'я Нічыпар, Ганна Сокал, Антон Гузарык, Вера Прытулік. У 2003 годзе ўстанова культуры была перайменавана ў Дом фальклору, яго кіраўніком стала Аліна Мішчук. Сустракаючыся са старажыламі вёскі, размаўляючы з імі, жанчына і склала невялікі летапіс, на старонках якога -- багатая гісторыя, побыт і традыцыі мінулага пакалення мясцовасці з адметнай назвай Студзераўшчына.



ЧАРЛЁНКА: ВЁСКА ЛЯ ШЧАРЫ

Па абодва бакі вясковай вуліцы, што пралегла праз Чарлёнку, у два рады стаяць хаты. Многія з іх даўно ўжо пустуюць. Цяпер у Чарлёнцы жывуць толькі 9 чалавек, шэсць з якіх -- жанчыны.

Адны з іх калісьці прыйшлі ў Чарлёнку замуж, адны -- карэнныя жыхаркі гэтага населенага пункта. У ліку іх -- Ніна Іосіфаўна Антончык. Жанчына нарадзілася ў 1945 годзе, які стаў пераможным для савецкага народа. Набліжаць Дзень Перамогі дапамагалі бацька, а таксама старэйшы брат Ніны Іосіфаўны -- яны былі сувязнымі партызан.



АЗЯРАНЫ: МЯСТЭЧКА ЛЯ ВОЗЕРА

Тапонім Азяраны, аналагічныя яму, даволі распаўсюджаны ў Беларусі. Назва ўказвае, што вёска размешчана ля возера. Гэтая акалічнасць дала назву і аднаму з населеных пунктаў Дзятлаўшчыны.

Азяраны размешчаны на тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета. Напрыканцы 50-ых -- пачатку 60-ых гадоў вёска была цэнтрам Азяранскага сельскага савета. Тут працавала васьмігадовая школа, былі свой ФАП, магазін, лазня, размяшчалася праўленне калгаса імя Чкалава. У 1976 годзе гаспадарку далучылі да тагачаснага калгаса імя Заслонава, цяперашняга СВК "Дварэц-Агра". У вёсцы было нават швейнае атэлье, у якім працавала Алена Станіславаўна Сіневіч.