Знакамітыя землякі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АКАДЭМІК АЛЯКСАНДР ЛАКОТКА

У студзені 2015 года 60-гадовы юбілей адзначыў акадэмік, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка.

Ён - ураджэнец вёскі Кузьмічы Дзятлаўскага раёна, выпускнік Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Агульныя і рэгіянальныя асаблівасці народнага жылля Беларусі (сярэдзіна XIX-XX стст.), у 1993 годзе - доктарскую, тэмай якой стала беларускае народнае дойлідства. Яшчэ адна яго доктарская работа мае назву “Беларусы. Дойлідства. Канцэпцыя гістарычнага феномена беларускай архітэктуры”.



ДЗЯТЛАЎСКУЮ ГІМНАЗІЮ НАВЕДАЎ ШАХЦЁРСКІ ГЕНЕРАЛ

-- Здаецца, ў гэтым кабінеце сядзеў наш клас, а можа і не. Школа так памянялася з таго часу, як я быў хлапчуком. І калідор на другім паверсе, дзе мы ладзілі танцы і вечары, здаецца, быў большы, шырэйшы, чым цяпер, -- такім маналогам сваю сустрэчу з завучамі гімназіі №1 горада Дзятлава Жаннай Нагавонскай і Аленай Радомскай пачаў Міхаіл Нічыпар, былы выпускнік Дзятлаўскай школы №2, а цяпер -- генеральны дырэктар украінскага дзяржаўнага прадпрыемства "Макееўвугаль".

Шмат гадоў таму ўраджэнец Дзятлаўшчыны Міша паехаў у госці да старэйшай сястры, якая ўслед за роднымі цёткамі выехала жыць ва Украіну. Хлопцу вельмі спадабалася ў суседняй рэспубліцы, і ён вырашыў: пасля школы -- толькі сюды. Скончыў 8 класаў і прыехаў. Набор у тэхнікумы ўжо закончыўся, але гэта не спыніла юнака. Паступіў у вучылішча. Пазней былі армія, тэхнікум, праца ў братнім для СССР В'етнаме, інстытут. Назад ва Украіну вярнуўся ў горад-спадарожнік шахцёрскай сталіцы Данбаса -- Макееўку. Тут і пачалося "ўзыходжанне па прыступках шахцёрскай прафесіі". За шмат гадоў працы ад простага слесара "даслужыўся" да звання "шахцёрскага генерала" -- народная назва кіраўнікоў аднога з буйнейшых украінскіх прадпрыемстваў "Макееўвугаль". "Генеральны дырэктар", а карацей -- "генерал".