Жыццёвыя гісторыі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СЯМ'Я - СУЗОР'Е ПЯШЧОТЫ І ЦЕПЛЫНІ

Да ўзнагароджання ордэнам Маці прадстаўлена Наталля Усцімава, якая выхоўвае пецярых дзяцей, жыхарка Гезгалаў, прыёмшчык заказаў комплексного прыёмнага пункта.

Наталля Якаўлеўна нарадзілася ў Расіі, горадзе Энгельсе. Выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і — была восьмым дзіцём, сястрой для семярых братоў. Пры такой падтрымцы ў школьныя гады Наталлю менш за ўсё спрабавалі пакрыўдзіць або патузаць за косы — ведалі, што абавязкова за яе заступяцца браты. I, увогуле, адносіны паміж дзецьмі ў гэтай вялікай сям'і будаваліся на ўзаемадапамозе і ўзаемадаверы — так вучылі бацькі.

Сёння Наталля сама шматдзетная маці. Разам з мужам Канстанцінам яны выхавалі пецярых дзяцей, ужо маюць трох унучак, старэйшай з якіх — чатыры гады. А пачалася гісторыя гэтай сям'і ў сонечным Казахстане.



Курортны раман

Вольга была з тых жанчын, пра якіх кажуць: "Гаротніца". Праўда, сама яна з гэтым не пагаджалася, на ўсе спачуванні адказвала смехам:

— Ды кіньце вы, якое мне гора? Дзяцей вывучыла, выгадавала, на ногі паставіла. Харошыя хлопцы выраслі, хто пра іх што дрэнна можа сказаць? Дапамагаю, чым магу, і сёння. Хата ў мяне дагледжаная, агарод — ні травінкі, кветнік — хто ні ідзе, прыпыніцца, палюбуецца. Здароўе пакуль, дзякаваць Богу, маю. То якое ж мне за гора? Што мужык п'яніца? Дык дзе яны сёння ёсць, непітушчыя? Ці не праз аднаго дадому вечарам на карачках паўзуць...



Не ў грашах шчасце (частка 2).

(Заканчэнне. Пачатак у №6).

Машыну сабе Уладак купіў. Чырвоную, іншамарку. Суседзі казалі, што дзве цаны за яе даў. Ды Уладаку што? Грошы ж ёсць — поўны куфар. Ён іх траціць — а яны не заканчваюцца. Яшчэ больш траціць — а яны ўсё роўна не заканчваюцца. Во як бывае!

Машыну вадзіць Уладак не ўмеў — наняў сабе асабістага шафёра. Такога, каб у любы момант можна было сказаць: "Паехалі!" і пачуць у адказ: "Слухаюся, шэф!". Уладак аж млеў ад гэтага "шэф". I калі вадзіла ў першы месяц разбіў машыну, нават не сарваўся на яго моцна — на другі ж дзень іншую купіў, яшчэ "круцейшую", даражэйшую — ведай нашых!



Не ў грашах шчасце

Праязджаючы праз вёску — невялікую, старэючую, як і большасць сённяшніх вёсак — хто-небудзь з мясцовых, мінаючы напаўразбураную хаціну, што глядзела пустымі аканіцамі выбітых вакон на такі ж стары яблыневы сад, не прамінаў выпадку патлумачыць выпадковаму заезджаму госцю: — А тут жыў самы багаты чалавек у нашай вёсцы. А мо і ва ўсім раёне... I далей ішла цікавая і павучальная гісторыя пра тое, што не ў грашах шчасце. І нават не ў іх колькасці...

Уладак быў чалавек бесталковы, "без цара ў галаве : усім сваім жыццём ён абвяргаў справядлівасць прыказкі, што "гены пальцам не раздавіш". Ён давіў, ды так, што тыя, бедныя, ажно пішчалі! I бацька, і маці яго былі людзьмі самастойнымі, працавітымі: Бога шанавалі, людзей паважалі, адно аднаго шкадавалі.



Ты адняла ў мяне, Амерыка-разлучніца...

  • Пераклад(перевод, translate): RU

У вясковай школе ішоў выпускны вечар. Дзяўчаты ваўзятых напракат за шалёныя для вяскоўцаў грошы — але ж трэба, каб дзіця было не горш за іншых! — бальных сукнях з крыналінамі, з прычоскамі "ад куцюр" — хай сабе і раённага маштабу. Хлопцы ў новенькіх касцюмах і нязвыклых, страшэнна раздражняючых іх гальштуках. Матулі з вілыотнымі вачыма, урачыста-расхваляваныя таты. Нязвыкла добрыя і чуллівыя настаўнікі і нават дырэктар.

Выпускнікі — а клас, што заканчваў школу, падабраўся "зорны", таленавіты — падрыхтаваў спецыяльную развітальную праграму. 3 сумнымі і жартоўнымі песнямі, перакладзенымі з вядомых шлягераў. Са словамі падзякі — усім і за ўсё. 3 сімвалічнымі самаробнымі "дыпломамі" — выкладчыкам, дырэктару, завучу. I матулям — ім дзеці, кожны сваёй — уручылі дыпломы "За жыццё". Усе — акрамя адной дзяўчынкі. Якая выйшла спяваць фінальна-развітальную песню з дрэнна стрымліваемымі слязьмі. Чым расчуліла ўсіх.



Хуткакрылы матылёк

Ідучы сваёй дарогай, не заглядвайся на іншыя, не лічы, колькі камянёў на іх. Можа і менш, чым на тваёй. Але паглядзі, як згінаецца чалавек, ідучы па сваім( як табе здаецца) такім роўным шляху, нясе свой крыж — намнога цяжэйшы, чым у цябе. Увогуле, не зайздросць нікому.

Гледзячы на шчасце чалавека, не спяшайся жаліцца на сваю долю. Ты не ведаеш, што чакае яго наперадзе. Магчыма, вось гэтая шчырая, шчаслівая ўсмешка, рамантычныя дні кахання, радасці — апошнія ў яго жыцці. Не спяшайся зайздросціць, вучыся радавацца чужому шчасцю. Яно — хуткакрылы матылёк. Непастаянны, непадуладны нікому. I памятай, што кожнаму чалавеку — свая доля шчасця, свая доля пакутаў. Галоўнае— вытрымаць выпрабаванні, не зламацца, выстаяць.



Пакінутыя дзеці

Мы не выбіраем бацькоў, сям'ю, Радзіму. Мы пры ходзім у гэты свет па волі Божай. I шчасце, калі мы нараджаемся ў нармальнай сям'і. Тады ў нас ёсць дзяцінства, падтрымка бацькоў, у нас ёсць любоў — аснова жыцця. Мы, як кветкі пад сонцам, купаемся ў промнях бацькоўскай пяшчоты, асалодай і шчасцем напоўнены наш дзень. Мы марым пра новыя лялькі і вопратку. I для нас няма нічога недасягальнага — адно наша слова, слёзы на вачах, і жаданне здзейсніцца.



Загубленае жыццё

Летні лагодны вецер ціха шапацеў у кронах дрэваў, якія роўнай "стужкай" раслі абапал дарогі, што пралягла праз вёску. Па ёй павольна ішла пахавальная працэсія, уперадзе якой рухаўся грузавы аўтамабіль. Хавалі адзінага сына старой Агаф'і — Леаніда.

Напрыканцы вёскі працэсія спынілася. Неабходна было памаліцца каля драўлянага крыжа. Ён быў ужо даволі стары, мабыць, ад самоты: вельмі шмат людзей правёў у апошні шлях. Нязменным заставаўся толькі позірк Багародзіцы, невялікі абраз якой размяшчаўся на крыжы. Здавалася, вочы Прачыстай глядзелі на кожнага са шкадаваннем і разуменнем.



Пасведчанне з адзнакай

Да выпускнога вечара заставалася некалькі дзён. Міша чакаў яго з нецярпеннем: у шафе вісеў напрасаваны новы, светлы касцюм, прыгожая кашуля, падабраны да яе гальштук. Хлопцу так хацелася апрануць усе гэтыя абноўкі, якія купіла яму на рынку бабуля. Карцела яшчэ раз прымераць, палюбавацца ўбраннем перад люстэркам. Так і зрабіў.



Попел на ветры


Рыта сядзела ў кватэры адна. Цішыню навокал парушаў толькі тэлевізар. Абыякава ўтаропіўшыся ў яго экран, жанчына націскала на пульт, пераключала каналы. Перад ёй адзін за адным, нібыта ў хроніцы, мільгалі чыесьці твары, з усмешкамі і не, сумныя і вясёлыя, надзіва прыгожыя і звычайныя.