Жыллёва-камунальная гаспадарка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЯТЛАЎСКІЯ АЗЕЛЯНЯЛЬНІКІ - САМЫЯ АРЫГІНАЛЬНЫЯ

Як распавядаюць арганізатары праекта, а гэта Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама, конкурс "Кветкавыя фарбы" ўжо стаў традыцыйным: штогод ён крочыць па ўсіх раённых цэнтрах, якія рыхтуюцца прымаць абласныя "Дажынкі". У гэтым годзе — гэта пасёлак Воранава. Менавіта сюды на адзін дзень з'ехаліся лепшыя прафесіяналы з Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Навагрудка, Смаргоні, Шчучына, Дзятлава, Зэльвы, Карэлічаў, Астраўца, Ашмянаў, Свіслачы, Мастоў.

Перад азеляняльнікамі стаяла няпростая задача — ператварыць пасёлак у вялікі кветнік. Клумбы разбілі ўсюды: на ўездзе, уздоўж галоўных вуліц, каля службовых будынкаў і нават у дварах жылых дамоў. У выніку атрымалася 15 жывых пано і тэматычных кампазіцый з кветак.



ГРАФІК падачы гарачага водазабеспячэння ў міжацяпляльны перыяд 2014 года і спынення кацельняў на прафілактычны рамонт

ГРАФІК падачы гарачага водазабеспячэння ў міжацяпляльны перыяд 2014 года і спынення кацельняў на прафілактычны рамонт па Дзятлаўскім РУП ЖКГ

1. Кацельня “Цэнтральная” г. Дзятлава
Падача гарачай вады: штодзённа, кругласутачна.
Рамонт з 12 мая 2014 года па 23 мая 2014 года.

2. Кацельня “Перамога” г. Дзятлава
Падача гарачай вады: штодзённа з 6 да 23 гадзін.
Рамонт з 26 мая 2014 года па 6 чэрвеня 2014 года.



КАПРАМОНТ – У ЧАРГОВЫМ ПАРАДКУ

У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў грамадзян аб правядзенні капітальнага рамонту жыллёвага фонду, якія паступаюць у Дзятлаўскае РУП ЖКГ, тлумачым, што перыяд правядзення капітальнага рамонту будынкаў і іх элементаў вызначаецца тэхнічным станам канструкцыйных элементаў, інжынернага абсталявання і будынка цалкам, а таксама наяўнасцю фінансавых сродкаў.

Кантроль за тэхнічным станам будынкаў ажыццяўляецца шляхам правядзення планавых і пазапланавых тэхнічных аглядаў.

Перад пастаноўкай будынка на капітальны рамонт праводзіцца прадметнае абследаванне з мэтай карэкціроўкі дадзеных аб тэхнічным стане будынка і вызначэння саставу неабходных рамонтных работ.



ПРАБЛЕМА НУМАР АДЗІН ВЫРАШАЕЦЦА

На Дзятлаўшчыне, у раёне вёскі Хадзяўляны, вядуцца работы па бурэнні свідравіны. Меркаваны вынік – палепшыць сітуацыю з водазабеспячэннем у райцэнтры.

Праблема вады, заўсёды актуальная для дзятлаўчан, паўстала асабліва востра пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новабудоўляў па вуліцы Навагрудскай. Да пераліку яе фактараў у Дзятлаўскім РУП ЖКГ дадаюць яшчэ моцную ступень фізічнага зносу сетак водазабеспячэння і, як вынік, частыя іх парывы.

Работы па бурэнні новай свідравіны пачаліся амаль два тыдні таму і працягнуцца яшчэ каля двух тыдняў. Вядзе іх УП “Гроднааблводаканал” вахтавым метадам, без выхадных.



ААЗІС СВАІМІ РУКАМІ

Хочацца спадзявацца, што наш райцэнтр апранаецца вясной у рознакаляровую квецень. Але, каб мы маглі атрымаць эстэтычную асалоду ад уладкаваных у горадзе клумбаў, альтанак ды альпійскіх горак, брыгада па азеляненні Дзятлаўскага РУП ЖКГ шчыруе, пачынаючы са студзеня.

-- Сёлета вырашылі ўпершыню сеяць кветкі самі, – расказвае пра пазітыўны вопыт кіраўнік брыгады і галоўны яе натхняльнік, інжынер па азеляненні Ірына Антропава. – Не заўсёды прыходзілася спадзявацца на якасць гатовых саджанцаў, якія ў мінулыя гады мы закуплялі ў іншых гаспадарках.

З’яўленне цяпліцы ў дзятлаўскай камунальнай гаспадарцы – па папярэдніх разліках, эканамічна апраўданы крок. Набыць саджанцы кветак для горада – даволі нятаннае задавальненне, і раней іх маглі купіць даволі абмежаваную колькасць. Самастойная сяўба кветак дазволіў значна пашырыць магчымасці службы па азеляненні.

Вытворцы насення абяцаюць выдатныя вынікі, а працавітыя і крэатыўныя азеляняльніцы робяць усё для таго, каб гэтыя запэўніванні сталі рэальнасцю.
Калі мы завіталі ў цяпліцу, на свае вочы пабачылі вялікі цуд у малым маштабе: на двары не па-сакавіцку ўсё перамецена снегам, а ў цяпліцы – вясна.



СЯРГЕЙ ЛУНЯ: “ПРАФЕСІЙНАСЦЬ, ПАТРЫЯТЫЗМ І ПРЫСТОЙНАСЦЬ – ЯКАСЦІ ДОБРАГА РАБОТНІКА"

Пра дасягненні і планы на будучыню, надзённыя клопаты і надыходзячае прафесійнае свята камунальнікаў карэспандэнтка гутарыць з дырэктарам Дзятлаўскага РКП ЖКГ Сяргеем Лунём.

-- Сяргей Міхайлавіч, якім быў для жыллёва-камунальнай гаспадаркі 2012 год? Што паспелі зрабіць? Чым можна сапраўды ганарыцца?
-- У цэлым, мы паспелі зрабіць усё, што было запланавана. Першачаргова гэта завяршэнне работ па аб’ектах трох- і пяцігадовай даўнасці: рэканструкцыя лазні і капітальны рамонт жылых дамоў у пасёлку Наваельня, дома ў Гезгалах. Завершаны рамонт будынка інтэрната па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве – у хуткім часе райцэнтр атрымае 51 жылую кватэру. За гэта дзятлаўчане і мы ўдзячныя ў першую чаргу кіраўніцтву раёна і асабіста Івану Іосіфавічу Крахмальчыку.

-- Якія праекты атрымаюць свой працяг, а якія будуць распачаты сёлета? Раскажыце пра бліжэйшыя планы гаспадаркі.
-- Летась была здадзена ў эксплуатацыю вуліца Чырвонаармейская ў Дзятлаве і распачата рэканструкцыя вуліцы Кастрычніцкай. Сёлета плануем завяршыць рэканструкцыю Кастрычніцкай працягласцю да вёскі Савічы і выканаць яе рэканструкцыю ад перасячэння з вуліцай Кірава. Акрамя таго, рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт гэтай вуліцы на ўчастку ад Кірава да перасячэння з Навагрудскай. Рыхтуемся ў будучым выканаць рамонт у лазнева-аздараўленчым цэнтры ў Дзятлаве (перадусім гэта тычыцца басейна), капітальны рамонт гасцініцы “Ліпічанка”, які пачнём у наступным годзе.



НА СЛУЖБЕ БЫТУ

Напярэдадні свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва карэспандэнт газеты пагутарыў з Уладзімірам Мармышом, дырэктарам унітарнага камунальнага прадпрыемства “Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”. На сёння КБА – гэта тры Дамы быту, трынаццаць комплексна-прыёмных пунктаў, цэх рытуальных паслугаў, пральня, цэхі па пашыве і рамонце вопраткі, абутку, цырульні.

-- Уладзімір Уладзіміравіч, як мінулы год склаўся для вашага прадпрыемства? Чым можаце пахваліцца?
-- Мінулы год скончыўся для нас няблага. Па яго выніках былі выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі. На працягу года развівалі ўжо напрацаваны спектр бытавых і сацыяльна значных паслугаў.
У мінулым годзе мы будавалі, а ў гэтым запусцілі ў дзеянне сваю кацельную у Доме быту. Для нас гэта адчувальнае скарачэнне выдаткаў на камунальныя плацяжы. Кацельная абышлася дзесьці ў 500 мільёнаў рублёў, думаем, што ўкладзеныя ў яе сродкі акупяцца за тры з паловай года. Напрыканцы мінулага года набылі рытуальны аўтамабіль, і цяпер прадпрыемства гатова ў поўным аб’ёме прадастаўляць насельніцтву спектр рытуальных паслугаў.
Адзінае, што хацелася б палепшыць, паказчыкі па бытавых паслугах на вёсцы. Здаецца, яны там і патрэбныя, але насельніцтва неяк неактыўна імі карыстаецца. Таму некаторыя віды паслугаў былі ў нас стратныя.



“АВАРЫЙНАЯ БРЫГАДА – НА ВЫЕЗД!”

Для жыхароў кожнага шматкватэрнага дома стала ўжо звычайным пры першай жа праблеме з ацяпленнем, вадой ці каналізацыяй набіраць нумар дыспетчара жыллёва-камунальнай службы. Паступіла заяўка – і аварыйная брыгада спяшаецца выехаць на месца здарэння.

-- Ніколі яны не адмовяць у дапамозе, заўсёды рэагуюць аператыўна, – толькі станоўча характарызуюць аварыйную брыгаду жыхары дамоў па вуліцах Клары Цэткін, Перамогі і Чырвонаармейскай. – Здаралася, і раніцай выклікаем іх на дапамогу, і напрыканцы змены, каля васьмі гадзін вечара. Заўсёды прыедуць, усё адрамантуюць.

Праца ў аварыйна-дыспетчарскай службы напружаная: па буднях брыгада працуе з 8 да 20 гадзін, у выхадныя дні таксама вядзецца дзяжурства. Па заяўках насельніцтва выязджаюць слесары-рамонтнікі, сантэхнікі, якім трэба спрацаваць не толькі якасна, а і галоўнае – аператыўна. Але, як ні дзіўна, самым складаным у сваёй прафесіі яны лічаць не напружаны працоўны графік, не выезды на аварыі ў любы дзень і час сутак і нават не цяжкія часам рамонтныя работы ў добрае і кепскае надвор’е, а штодзённую працу з людзьмі, рознымі па характары, запытах і паводзінах. Маўляў, прыязджаеш па
заяўцы і не ведаеш, у якім настроі цябе сустрэнуць.



КАБ ВАДА ПРЫНОСІЛА ЗДАРОЎЕ

“Вада – гэта жыццё”, – заўважылі яшчэ ў старажытнасці мудрыя рымляне. Сёння да гэтага выслоўя дадаюць, што чыстая вада – крыніца здароўя. У Дзятлаўскім РУП ЖКГ за станам і якасцю вады пастаянна сочыць хіміка-радыяметрычная лабараторыя.

На пільным кантролі свідравіны, водаправодныя сеткі, ачысныя збудаванні. Двойчы ў месяц праходзіць кантроль вада са сцёкавай сістэмы, раз у квартал – пітная вада са свідравінаў і раз на год выконваецца поўны грунтоўны хімічны аналіз вады ў дзятлаўскай камунальнай гаспадарцы. Калі нешта не так – аператыўны сігнал паступае начальніку ўчастка, які неадкладна прымае меры. Штомесяц работніцы лабараторыі самі выязджаюць у сельскія населеныя пункты, каб правесці аналіз.

З уласнага досведу ведаю, што дзятлаўская вада даволі смачная, не хлараваная наскрозь, як у вялікіх гарадах.

-- У чым сакрэт? – пытаюся ў кіраўніка лабараторыі, інжынера-хіміка Іны Лішык.
-- Тут няма сакрэту. На Дзятлаўшчыне падземны водазабор, таму вада чыстая. Яна не патрабуе моцнага хларавання, як вада паверхневага забору ў буйных населеных пунктах.



ВІКТАР ЦЯРЭШКА: “ТРЭБА ІСЦІ НА ПАЎКРОКА НАПЕРАДЗЕ”

Казлоўшчынскі ўчастак жыллёва-камунальнай гаспадаркі на добрым рахунку як у кіраўніцтва, так і ў жыхароў пасёлка ды прылеглых населеных пунктаў. Ужо 22 гады яго нязменна ўзначальвае Віктар Цярэшка, які пэўна ведае, як наладзіць актыўную і выніковую працу.

-- Віктар Віктаравіч, ці вялікая ў вас камунальная гаспадарка?
-- Амаль чвэрць раёна абслугоўваем. Акрамя пасёлка Казлоўшчына, гэта 8 кацельняў, самыя далёкія з якіх у Рудзе Яварскай і Раготне. Яны працуюць на газе, змешаных відах паліва або дровах. Акрамя таго, лазня ў Казлоўшчыне, жылы фонд шматпавярховых дамоў, вуліцы пасёлка, добраўпарадкаванне якіх мы ажыццяўляем.

-- Любяць мясцовыя жыхары наведваць грамадскую лазню?
-- І не толькі яны! Да нас папарыцца прыязджаюць з іншых населеных пунктаў раёна. Вельмі ўпадабалі нашу лазню слонімцы, якія кожныя выхадныя наведваюць нас. Пяць гадоў таму ў лазні быў зроблены капітальны рамонт, і сёння тут створаны камфортныя ўмовы, нават пункт рознічнага гандлю на месцы.