Жніво

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УЗНАГАРОДЖАНЫ ЗА ВЫНІКОВУЮ ПРАЦУ

ВЫНІКІ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА

На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 ліпеня 2014 года № 296 “Аб арганізацыі спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна, камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, машыністаў збожжасушыльных комплексаў на перыяд уборкі ураджаю 2014 года” і разгледзеўшы матэрыялы раённай камісіі па выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, якія заняты на адвозцы збожжа, і звеннявых збожжасушыльных комплексаў на уборцы ўраджаю 2014 года, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў прызнаць пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2014 года сельскагаспадарчы вытворчы кааператыу “Жукоўшчына” (старшыня Свіб Іван Аляксандравіч, галоўны аграном Кугейка Аляксандр Віктаравіч, галоўны інжынер Кіслы Іван Іванавіч). Гаспадарка атрымала самую вялікую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жукоўшчына” ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 65 базавых велічыняў.



“БАГАТАЙ БУДЗЬ, НІВА!”

Пад такой назвай прайшло свята “дажынак” у СВК “Жукоўшчына”. Вынікі жніва-2014 у сельгаспрадпрыемстве падвёў старшыня гаспадаркі І. Свіб. Узнагароды і грашовыя прэміі атрымалі пераможцы спаборніцтва.



ШАНАВАННЕ ЗА ПРАЦУ

Масавае жніво 2014 года завершана. Прайшло яно больш паспяхова, чым папярэдняе, закончылася з лепшымі вытворчымі і эканамічнымі вынікамі. Намеснік старшыні райвыканкама М. Мацюкевіч і старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” А.



ЛЮДЗІ СЛАВЯЦЦА ПРАЦАЮ

Паспяхова працуе на жніве вадзіцель СВК "Войневічы” Іван Саўко. Багаты вадзіцельскі вопыт, належная падрыхтоўка аўтамабіля да ўборачнай кампаніі, штодзённае старание дазваляюць Івану Аляксеевічу дамагацца адметнага выніку: ён — лідар СВК “Войневічы” на адвозцы зерня ад камбайнаў.

На 31 ліпеня Іван Саўко перавёз 962 тоны збожжа. Важкая лічба, асабліва калі ўлічыць, што працуе I. Саўко на аўтамабілі ГАЗ-53. Акрамя рэйсаў уласна ў поле, працуе вадзіцель па графіку і на таку.



Раённае моладзевае спаборніцтва: 19 жніўня

У лідары выйшаў камбайнавы экіпаж СВК “Русь-Агра”. Іван Абухаў і Дзяніс Лашкоўскі на 19 жніўня намалацілі 873 тоны збожжа.
На рахунку экіпажа з СВК “Войневічы” ў складзе Дзмітрыя Сухецкага і Аляксандра Дайліды 829 тон намалочанага зерня.

Вадзім Майсейчык і Сяргей Варанюк з СВК “Граніт-Агра” намалацілі 807 тон зерня.

Усе экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218.

Лідарам спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў з’яўляецца Сяргей Лабарэвіч з СВК “Русь-Агра”. Аўтамабілем МАЗ-555142 Сяргей перавёз на 19 жніўня 1110 тон зерня.



ВЫДАТНЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ

Віталь Болтач – вадзіцель СВК “Граніт-Агра”. Працуе на аўтамабілі МАЗ-457043. Малады і працалюбівы работнік. Са жнівом у Віталя знітаваны некалькі адметных падзей. Колькі гадоў таму ён у пачатку жніва вярнуўся дахаты пасля тэрміновай вайсковай службы. А на другі-трэці дзень пасля звальнення сеў за руль грузавога аўтамабіля, каб адвозіць збожжа ад камбайнаў. У час сёлетняга жніва Віталь з жонкай Наталляй, дачкой Палінай і сынам Паўлам удзельнічаў у раённым конкурсе рэспубліканскага сельскагаспадарчага моладзевага сямейнага праекта “Уладар сяла”.

Віталь не першы раз вынікова працуе на жніве. Летась ён быў удзельнікам рэспубліканскага свята “Дажынкі” ў Горках. Сёлета даставіў ад камбайнаў на збожжаток ужо больш за 700 тон зерня. За працоўнае дасягненне Віталь Болтач адзначаны прэміяй райкама прафсаюза работнікаў аграпрама.



ГАТОЎНАСЦЬ НУМАР АДЗІН

У сельскай гаспадарцы ўсе работы важныя, ад кожнай ёсць унёсак у канчатковы вынік – ураджай. А збор ураджаю, як фінальны акорд у інструментальнай п’есе. Хочацца, каб акорд гэты быў – узнёслы, мажорны.

На парадку дня – збор ураджаю рапсу і каласавых культур. Поспех жніва вызначае гатоўнасць да яго ўсяго ўборачнага комплексу. У пятніцу, 19 ліпеня, інжынерная служба СВК “Русь-Агра” здавала апошні пераджніўны экзамен – на тэхнічны агляд былі выстаўлены збожжаўборачныя камбайны.



УЗНАГАРОДЖАНЫ ЗА ВЫНІКОВУЮ ПРАЦУ

Разгледзеўшы матэрыялы раённай камісіі па выніках раённага спаборніцтва сельскагаспадрчых вытворчых кааператываў, камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа і аператараў збожжасушыльных комплексаў на ўборцы ўраджаю 2012 года раённы выканаўчы камітэт вырашыў прызнаць пераможцам спаборніцтва СВК “Русь-Агра” (старшыня Аляксандр Канстанцінавіч Кароль, галоўны аграном Уладзімір Яўгенавіч Сянатар, галоўны інжынер Мацвей Канстанцінавіч Гаркуша). Гаспадарка атрымала самую высокую ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур у раёне. СВК узнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 65 базавых велічыняў.

Другое месца прысуджана СВК “Войневічы” (старшыня Васіль Валяр’янавіч Маліка, намеснік старшыні Сяргей Аркадзьевіч Францішчык, галоўны інжынер Дзмітрый Віктаравіч Лазоўскі). СВК узнагароджаны прэміяй у памеры 50 базавых велічыняў.



Пачаты абмалот рапсу

Сельгаспрадпрыемствы раена прыступілі да ўборкі рапсу. Алейную культуру трэба абмалаціць на плошчы 2840 гектараў. На 13 ліпеня абмалочаны 591 гектар, сабраны 1133 тоны алейнага насення.

У СВК "Слава працы" рапс займае 270 гектараў. Яго абмалот даручаны двум камбайнавым экіпажам — Алега Станіславовіча і Віктара Ігнаціка.



На кантролі бяспека жніва

Стан супрацьпажарнай бяспекі ў час жніва пастаянна кантралюецца супрацоўнікамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Акцэнт ставіцца на наяўнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння, якімі павінны быць аснашчаны хлебаўборачная тэхніка, збожжасушыльныя комплексы.

Рэйд-праверка, у час якой быў правераны стан супрацьпажарнай бяспекі на жніве ў некалькіх сельгаскааператывах, у тым ліку і ў СВК "Вензавец", адбылася 10 жніўня. Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Маргарыта Саўчук разам з інжынерам па ахове працы СВК "Вензавец" Валянцінай Макарэвіч выехалі ва ўрочышча Дубрава, дзе на ўборцы ўраджаю былі задзейнічаны чатыры экіпажы.