Жансавет

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У ЖАНОЧАЙ АРГАНІЗАЦЫІ - НОВЫ КІРАЎНІК

22 лістапада адбыўся пленум праўлення Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". На парадах дня было вынесена адно пытанне: выбары новага старшыні жаночай арганізацыі.

На працягу амаль 30 гадоў была членам гэтай арганізацыі, а затым узначальвала яе Галіна Мікалаеўна Чура.

Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, яна папрасілася ў адстаўку. Яе настойлівая просьба была задаволена, але толькі часткова. На пасаду старшыні жансавета была абрана Алена Іванаўна Жадзейка, а яе намеснікам удзельнікі пленума вылучылі Галіну Мікалаеўну Чура. Ей давядзецца перадаваць свой багаты вопыт, займацца грамадскімі справамі і надалей.



Галіна Чура: "Шлях дабра нам вызначаны лёсам"

9 снежня, у Мінску праходзіла пятая рэспубліканская справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб'яднання "Беларускі союз жаичын". Яе дэлегатам была старшыня Дзятлаўскай
раённай жаночай арганізацыі Галіна Чура.

Карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася яе ўражаннямі про мерапрыемства, пра набыткі і задачы жансавета.

— Зазначу, што адбылася не толькі рэспубліканская справаздачна-выбарная канферэнцыя, але і ўрачысты вечар, прымеркаваны да 20-годдзя Беларускага саюза жанчын. Менавіта 14 снежня 1991 года было ўтворана грамадскае аб'яднанне, у якое ўвайшлі жаночыя арганізацыі, створаныя ва ўсіх абласцях Беларусі, раёнах, гарадах, працоўных калектывах, вучэбных установах, па месцы жыхарства.



Вынікова. Творча. Для людзей.

27 красавіка адбыўся справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі грамадскага абяднання "Беларускі саюз жанчын". На ім падрахункавана работа раённага жансавета за справаздачны перыяд, разгледжаны праблемныя пытанні, намечаны мерапрыемствы на бліжэйшы час і будучыню.

Удэел у справаздачна-выбарчым сходэе прынялі старшыня раётага Савета дэпутатаў А.С.Бараноўскі, начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама М.В.Мацюкевіч, намеснік старшыні абласной жаночай арганізацыі Т.У.Гальцава.



Самыя спартыўныя - настаўніцы

Пасялковы жансавет і прафкам Казлоўшчынскай школы прапанавалі жанчынам з арганізацый гарпасёлка сустрэцца ў спартыўнай зале школы, каб пазмагацца за лідарства, памерацца сіламі, спрытам, кемлівасцю, займець добры настрой і бадзёрасць.



"Агенчык для жанчын"

Пярвічная жаночая арганізацыя Казлоўшчынскага пассавета, а таксама адміністрацыя і прафкам Казлоўшчынскай школы падрыхтавалі сумеснымі сіламі і правялі цудоўнае свята - "агеньчык" пад назваю "Ты - жанчына, і ў гатым твая праўда".

Вядучыя свята - сацыяльны педагог школы А. У. Ляошка і педагог-псіхолаг К. I. Бортка звярталіся да жанчын з рознымі пытаннямі: ці легка сумяшчаць працу і клопаты пра сям'ю, якія рысы мае сучасная жанчына.

Сваім жыццёвым вопытам дзяліліся настаўнікі-ветэраны Р. Б. Крупіца, Н. I. Лазоўская, Л. Я. Варабей, С. I. Мазоль, Я. I. Грамацкая, сакрэтамі прывабнасці - шматдзетныя матулі Н. М. Кучынская, М. М. Адамчык, А. А. Раманькова, С. М. Заталокіна, Л. М. Янушкевіч. Цікавымі былі выступленні жанчын-кіраўнікоў: Л. Л. Вайтовіч, 3. К. Калодзіч, Н. М. Цынс, Г. М. Марцінчык.



Раённы жансавет інфармуе

ПРЭТЭНДЭНТЫ НА ЗВАННЕ "ЖАНЧЫНЫ ГОДА-2010"

Беларускі саюз жанчын зноў праводзіць конкурс "Жанчына года". Мінулагодні ўдзел у ім для дзятлаўчан быў вельмі паспяховы: сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу — начальнік ДРБУ-119 Вольга Башко, абласнога — педагог гімназіі №1 г. Дзятлава Жанна Нагавонская.