Жанчына і яе справа

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРЫГАЖОСЦЬ АД "СЛАВЯНКІ"

Адным з сёлетніх пераможцаў раённага конкурсу эстраднай творчасці "Песенны вернісаж" стала Алёна Гузавец — уладальніца цырульні "Славянка". Сустрэўшыся з ёю, карэспандэнтка газеты пагутарыла аб ролі творчасці ў яе жыцці, поглядах на жыццё і тарах.

Алёна, што падштурхнула вас паўдзельнічаць у конкурсе "Песенны вернісаж"? Да гэтага вы не выступалі на раённай сцэне.
— Я спяваю з самага дзяцінства. Талент атрымала ў спадчыну ад бабулі па мамінай лініі. У гады маладосці яна спявала на вясковых вяселлях. Іграла бабуля і на скрыпцы, якую асвоіла самастойна. Акрамя бабулі, у нашай сям'і спявае мама, мой брат Вадзім, а цяпёр ужо і мой сын Рома.
Да "Песеннага вернісажу" я неаднаразова выступала на сцэне санаторыя "Радон". А паўдзельнічаць у "Песенным вернісажы" мяне падштурхнуў, напэўна, той стан душы, які патрабуе свайго выражэння менавіта праз песню.



Дырэктар музея

Дзінара Леанідаўна Харошка працуе дырэктарам Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Гістарычную спецыяльнасць Дзінара атрымала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Жанчына нарадзілася ў Гродне. Пасля сям'я пераехала ў Дзятлава. Бацькі Дзінары пазнаёміліся ў Казахстане. Сярэднюю адукацыю Дзінара атрымала ў СШ №3 горада Дзятлава. У школьныя гады яна таксама наведвала заняткі кройкі і шыцця, якія дзейнічалі ў тагачасным Доме піянераў, танцавальны гурток у раённым Доме культуры.
На пасадзе дырэктара Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Леанідаўна працуе ўжо сем гадоў. Музейная справа ёй падабаецца.

— Цікава праводзіць эскурсіі, выставы, — гаворыць жанчына. — Цяпер мы ўкараняем і новыя формы работы. Гэта квест-гульні і інтэрактыўныя гульні, праводзім абрады "Вяселле па-дзятлаўску", "Вясновыя беларускія традыцыі".



БІБЛІЯТЭКАР І ШМАТДЗЕТНАЯ МАМА

У дзяцінстве яна наведвала бібліятэчны гурток, якім кіравала Таіса Андрэеўна Чарнецкая. Удзельнікі гуртка клеілі кнігі, запаўняіі фармуляры. A на дзень нараджэння кожнага з дзяцей арганізоўваўся салодкі стол, лраводзіліся гульні і конкурсы.

— Наведваючы гэты гурток, які працаваў у СШ № 1 горада Дзятлава, - кажа Вольга Васільеўна Бойка, — нават і не меркавала, што сама стану бібліятэкарам. У гэтай прафесіі я ўжо 12 гадоў.

Прафесію бібліятэкара Вольга асвойвала, ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, які закончыла з чырвоным дыпломам. Разам з гэтай атрымала яшчэ і спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Практыку праходзіла ў гімназіі ў Мінску, а пасля і ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава.

Вольга Васільеўна яшчэ і шматдзетная мама, якая выхоўвае траіх дзяцей — Ілью, Міхаіла і Кірылла. Кожны з іх — актыўны і ініцыятыўны хлопчык.
У традыцыях гэтай сям'і — праводзіць сумесныя сямейныя чытанні,



АД ПРЫЗВАННЯ ДА МАЙСТЭРСТВА

Ірына — гэта мір. Так перакладаецца з грэчаскай мовы яе імя. I не выпадкова, бо нарадзілася яна ў 1946 годзе, калі наш народ святкаваў першую гадавіну Перамогі, калі ўсе марылі пра мірнае жыццё, стваралі сем'і, гадавалі дзяцей. Так пачынаўся жыццёвы шлях былой настаўніцы Наваельнянскай сярэдняй школы Ірыны Уладзіміраўны Маліка, якая нядаўна адзначыла сваё 70-годдзе.

Жыццё Ірыны Уладзіміраўны складвалася па-рознаму. Але ёй, як усяму старэйшаму пакаленню, уласцівы жыццяздольнасць, уменне бачыць навокал шмат пазітыву, вырашаць праблемы і знаходзіць выйсце са складаных сітуацый.



ДОКТАР АГУЛЬНАЙ ПРАКТЫКІ

У дзяцінстве, як і многія дзяўчынкі, яна марыла пра некалькі прафесій - педагога, артысткі. Наяўнасць творчай жылкі дазваляла ей выступаць на сцэне, прымаць актыўны ўдзел у школьных мерапрыемствах. Тым не менш, пасля школы яна паступіла вучыцца на медыка. А вось творчая жылка, як прызнаецца суразмоўца, цяпер дапамагае ей у рабоце, у стасунках з людзьмі.

Кацярына Яўгенаўна Карэнка — малады доктар агульнай практыкі, працуе загадчыцай Парэцкай амбулаторыі.
Прафесію медыка Кацярына атрымала ў Гродзенскім медьіцынскім універсітэце. Інтэрнатуру праходзіла ў Дзятлаўскай раённай бальніцы. У жніўні мінулага года Кацярына Яўгенаўна стала загадчыцай Парэцкай амоулаторыі, на абслугбуванні якой знаходзяцца 1110 чалавек з 21 населенага пункта.



ЛЮБІМАЯ РАБОТА ГЭТА ШЧАСЦЕ

Ірына Казіміраўна Лазарава працуе медыцынскай сястрой у Дзятлаўскай раённай бальніцы на працягу дваццаці гадоў. Аб гэтай прафесіі, як прызнаецца жанчына, яна марыла з дзяцінства.

Медыцынскай сястрой стала і сястра-"двайняшка" Ірыны Казіміраўны — яна працуе ў паліклініцы ў Мінску.
— Галоўнае — любіць сваю работу, — гаворыць Ірына Казіміраўна, — тады ўсё будзе атрымлівацца. У вылечванні хворага многа залежыць ад правільнага догляду яго. Лечыць і добрае слова.
Мне падабаецца даглядаць хворых, падтрымліваць іх маральна. Лічу, што медыцынская сястра — гэта маё прызванне. У іншай прафесіі еёння сябе ўжо не ўяўляю. За тое, што стала прафесіяналам, у многім я ўдзячна сваім калегам, з якімі давялося мне працаваць. Гэта Таццяна Віктараўна Козел, Марына Канстанцінаўна Ерамейчык. Цяпер вопытам работы я ўжо дзялюся са сваімі малодшымі калегамі.