Жанчына года

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УЗНАГАРОДА ЗА ЖАНОЧУЮ МУЖНАСЦЬ

4 лістапада ў зале мінскага “Прэзідэнт-атэля" сабралася больш за паўсотні лепшых жанчын Беларусі – удзельніц фіналу шостага рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2013”. Сярод іх была і прадстаўніца Дзятлаўшчыны – шматдзетная матуля з вёскі Горка Марыя Альбінаўна Купраш, якая была вылучана да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе ў намінацыі “За жаночую мужнасць”.

Марыя Альбінаўна стала лаўрэатам конкурсу “Жанчына года-2013”. Да ўзнагародаў, якія яна мае, а гэта "Медалі мацярынства” першай і другой ступеняў, ордэн “Мацярынская слава” трэцяй ступені, прыз “Гордасць нацыі, уручанаы ёй у 2012 годзе тэлеканалам АНТ, дадаўся памятны медаль “Жанчыны года-2013”.



Жанчына года

Лаўрэатам абласнога этапу конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "За дасягненні ў сельскай гаспадарцы" стала прадстаўніца Дзятлаўшчыны - Ала Іванаўна Мясаед, ветэрынарны фельчар СВК "Жукоўшчына".

Ва ўрачыстай абстаноўцы Але Іванаўне былі ўручаны дыплом лаўрэата конкурсу, выява Ефрасінні Полацкай — апякункі зямлі беларускай, памятны падарунак і кветкі. Для яе і іншых лаўрэатаў гучалі песні і пажаданні.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Жанчына года", праводзімага з ініцыятывы грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", праходзіла 20 сакавіка ў Гродне.



Пераможцы абласнога конкурсу - Таццяна Нікіпорчык і Інеса Зубрыліна

3 ініцыятывы Беларускага саюза жанчын праводзіўся конкурс "Жанчына года". Сёлета ён праходзіў трэці раз. Да ўдзелу ў ім жансавет Дзятлаўшчыны вылучыў дзвюх прадстаўніц. Абедзве сталі намінанткамі абласнога этапу конкурсу.

Настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава Інеса Уладзіміраўна Зубрыліна стала пераможцай у намінацыі "За вернасць і адданасць прафесіі", а загадчыца аддзялення для маладых інвалідаў "Праменьчык" Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык — у намінацыі "За дабрачын-насць і міласэрнасць".

Нядаўна Таццяна Сямёнаўна і Інеса Уладзіміраўна былі ў Гродне на ўрачыстым ушанаванні пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Жанчына года-2010".

Карэспандэнтка газеты папрасіла падзяліцца ўражаннямі пра мерапрыемства, якое ладзіў для жанчын прэзідыум абласной жаночай арганізацыі.