Землякі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Логіка родам з Гузнёў

Невялічкая вёсачка Гузні Дзятлаўскага раёна, у якой у 2009 годзе налічвалася 23 жыхары, знаходзіцца недалёка ад ракі Нёман, на старажытнай зямлі, дзе калісьці, многа тысяч гадоў таму, размяшчаліся першыя стаянкі першабытнага чалавека.



Адданы ваеннай справе

Будучыня нашых Узброеных Сіл - за курсантамі. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенных факультэтах вядучых ВНУ краіны. Сярод абаронцаў Айчыны з літарай "К" на пагонах нямала нашых землякоў.



Марафонка Галіна Карнацэвіч

Дзятлаўская зямля дала свету таленавітых спартыўных людзей. Сярод іх - майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь Галіна Карнацэвіч (дзявочае прозвішча - Барук).



ЛІКВІДАТАР ВІКТАР ЯРАШ

Сёлета сгіоўнілася 30 гадоў з дня аварыі на Чарйобыльскай АЭС. Увесь гэты час слова "Чарнобыль" асацыіруецца ў нас з тысячамі ахвяраў "мірнага атама", сотнямі тысяч скалечаных лёсаў, цяжкімі хваробамі, іншымі напасцямі. Ужо вырасла новае пакаленне, якое мала ведае аб гераізме і подзвігу людзей, якія змагаліся з нябачным, але рэальным, смяротным ворагам — радыяцыяй. Рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, яны ратавалі ад чарнобыльскіх радыёнуклідаў насельніцтва ўсіх краін Еўропы.

У ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы прымалі ўдзел і нашы землякі — жыхары Дзятлаўскага раёна. Вучням 7-ых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава нядаўна ўдалося сустрэцца з адным з іх — Віктарам Мікалаевічам Ярашам, які жыве ў вёсцы Лявонавічы, працуе ў СВК "Слава працы".



Не забытая вёска

Вёску Кулікоўшчына Дварэцкага сельскага Савета ўжо не знойдзеш на карце нашага раёна, замест колішняй вуліцы і хат стаіць толькі дуб. Але немагчыма выкрасліць успаміны аб роднай старонцы з сэрцаў былых вяскоўцаў. Яны чацвёрты год запар збіраюцца разам, каб наведаць сваю маленькую Радзіму, успомніць, як раней тут кіпела жыццё.

Сустракаюцца ў Фелікса Іосіфавіча Гайдука ў Дзятлаве, затым едуць да вялікага разгалістага дуба, які цяпер сімвалізуе іх Кулікоўшчыну. Прыемна пасядзець летам у ценю магутнага дрэва, успомніць, што раней тут стаялі 18 хат, было многа моладзі — чатырнаццаць юнакоў і тры дзяўчыны. Амаль кожны дзень ладзілі танцы, прыходзіла моладзь з суседніх Муляроў, Палубачак. Шумна і весела было ў вёсцы.